Анатолю Лябедзьку адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп
https://spring96.org./be/news/68516
2014
2014-01-17T13:42:10+0300
2014-01-17T13:42:10+0300
2014-01-17T13:42:10+0300
be
Лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатам на мясцовыя выбары. Пра гэта палітык паведаміў у сваім фэйсбуку.
«Некаторых таварышаў моцна ўзбудзіла, што Анатоль Лябедзька падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп (што зусім не з'яўляецца доказам майго жадання кудысьці балатавацца). Улады вас пачулі! У рэгістрацыі адмоўлена ў Цэнтральным раёне», — напісаў Анатоль Лябедзька.