viasna on patreon

Бялынічы: раённая камісія зарэгістравала яшчэ 22 ініцыятыўныя групы

2014 2014-01-17T16:45:52+0300 2014-01-17T16:45:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 студзеня адбылося чарговае паседжанне Бялыніцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання.

Камісія прыняла рашэнне аб рэгістрацыі яшчэ 22 ініцыятыўных груп па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Бялыніцкага райсавета.

Нагадаем, што 14 студзеня Бялыніцкая раённая камісія ўжо зарэгістравала 21 ініцыятыўную групу па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты. Такім чынам, у Бялыніцкім раёне зарэгістраваныя 43 ініцыятыўныя групы.

Усяго на мясцовых выбарах 23 сакавіка павінна быць абрана 35 дэпутатаў Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў.

Неабходна адзначыць, што ўжо адзначаны факты адміністрацыйнага ціску на незалежных прэтэндэнтаў у кандыдаты Бялыніцкага райсавета. Па неафіцыйнай інфармацыі, з двумя такімі прэтэндэнтамі па месцы іх працы пагутарылі непасрэдныя кіраўнікі, якія вельмі цікаіліся, навошта ім патрэбна “гэтае дэпутатства”. У аднаго з прэтэндэнтаў кіраўнік спрабаваў высветліць, “ці не з’яўляецца ён БНФаўцам”.

На жаль, гэтыя прэтэндэнты ў кандыдаты не выказалі жадання, каб іх прозвішчы і прозвішчы людзей, якія праводзілі з імі гутаркі, былі агалошаныя ў СМІ.

Па словах прэтэндэнта ў кандыдаты Бялыніцкага райсавета Пятра Шымбалёва, таксама мелі месца выпадкі, калі члены раённай камісіі тэлефанавалі сябрам ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за яго вылучэнне і пыталіся, ці ведаюць яны, у ініцыятыўную групу якога чалавека яны ўвайшлі.

“Мяне здзівіла такая пастаноўка пытання, а таксама тое, што такія пытанні задаваліся менавіта людзям, якія былі раней незаангажаваныя ў нейкай грамадскай дзейнасці, - кажа Пётр Шымбалёў. – Безумоўна, сябры камісіі мелі законнае права ўдакладніць у людзей усе цікавячыя іх пытанні, аднак яны чамусьці не тэлефанавалі Уладзіміру Някляеву, ці бялыніцкаму журналісту Барысу Вырвічу, якія таксама ўваходзяць у склад маёй ініцыятыўнай групы. Вось гэта мяне здзіўляе”.

Грамадскі актывіст Пётр Шымбалёў вылучаецца прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Бялыніцкага райсавета і Магілёўскага аблсавета пры падтрымцы кампаніі “Гавары праўду”.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства