viasna on patreon

На Брэстчыне большасць ініцыятыўных груп створаны для вылучэння на выбары ў гарадскія саветы дэпутатаў

2014 2014-01-17T22:12:03+0300 2014-01-17T22:12:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле афіцыйных дадзеных, на 3042 выбарчыя акругі, што створаны на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў, у тэрытарыяльныя камісіі Брэсцкай вобласці пададзена 2085 заяў ад ініцыятыўных груп.

Як паведаміў сябра абласной выбарчай камісіі, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна -кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, больш за ўсё дакументаў ад ініцыятыўных груп грамадзян паступіла ў гарадах абласнога падпарадкавання - Брэсце, Баранавічах і Пінску (там на 108 акругаў пададзена 131 заява). Сярод тых, хто падаў заявы на вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты шляхам збору подпісаў 56 чалавек з'яўляюцца членамі палітычных партый. Сярод іх 32 асобы прадстаўляюць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), дзесяць - Аб'яднаную грамадзянскую партыю, пяць - Камуністычную партыю Беларусі, па чатыры прэтэндэнты - Беларускую партыю левых “Справядлівы свет” і Партыю БНФ, адзін - партыю “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”. У асноўным партыйныя вылучэнцы спрабуюць сабраць подпісы і зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты гарадскіх саветаў на тэрыторыі вобласці.

Аляксандр Каляда таксама адзначыў, што звычайна ініцыятыўныя групы ў пераважнай большасці рэгіструюцца мясцовымі выбаркамамі, і пакуль яму вядомы толькі адзіны выпадак адмовы ў рэгістрацыі: ён тычыцца ініцыятыўнай групы, якая няправільна падрыхтавала дакументы для передачы на разгляд Брэсцкай гарадской тэрытарыяльнай камісіі.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства