viasna on patreon

Салігорск: выканкамаўская газета ігнаруе закон "Аб зваротах грамадзян"

2014 2014-02-04T08:30:32+0300 2014-02-04T08:30:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shahcior-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка патрабуе ад рэдакцыі салігорскай выканкамаўскай газеты “Шахцёр” выканання закона “Аб зваротах грамадзян”. Адпаведную скаргу на дзеянні краўніцтва газеты ён накіраваў Генеральнаму пракурору Беларусі.

Яшчэ ў ліпені 2013 года спадар Малочка звярнуўся да галоўнага рэдактара “Шахцёра” з запытам аб публікацыі на старонках выдання артыкулаў, прысвечаных будаўніцтву ў Салігорску новай паліклінкі ды халатнай рэканструкцыі вуліцы Багмолава. Ні публікацый у газеце, ні адказу на свой запыт ён дагэтуль не дачакаўся. Не дапамаглі ў вырашэнні праблемы нават звароты ў пракуратуру Салігорскага раёна ды пракуратуру Мінскай вобласці.

- Адказ супрацоўнікаў пракуратуры вельмі просты: запіс у журнале выходных запісаў сведчыць аб накіраванні рэдакцыяй на мой адраз адпаведнага адказу. Аднак калі я адказу дагэтуль не атрымліываў, дык якая мне карысць ад таго запісу ў журнале? - задаецца рытарычным пытаннем Віктар Малочка. - Чаму пасля зваротаў у пракуратуру мне так і не даслалі копію таго адказу? Яна ж павінна быць. Атрымліваецца, альбо адказ “згубіла” пошта, альбо я паводжу сябе несумленна і, атрымаўшы адказ, проста кажу няпраўду.

У сваёй скарзе на імя Генеральнага пракурора прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі згадвае адказ пракуратуры Мінскай вобласці, з якога вынікае, што сябра АГП павінен сам схадзіць у рэдакцыю і ўласнаручна атрымаць адказ. З гэткім падыходам Віктар Малочка не пагаджаеца ды настойвае, каб адказ яму быў дасланы поштай, як таго патрабуе заканадаўства. Прадстаўнік АГП просіць Генеральную пракуратуру адрэагаваць на гэтую заяву і прыняць меры ў адпаведнасці з законам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства