Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: адміністратыўны пераслед у Барысаве, Слоніме і Мінску, звальненне гісторыка Іны Соркінай з Гродзенскага ўніверсітэта.
"Падзея тыдня": “Праваабаронцы за свабодны выбары” дабіваюцца ад ЦВК змянення парадку доступу назіральнікаў на паседжанні выбаркамаў і ўчасткі для галасавання - дзеля адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: кіраўнік Мінскага аддзялення Руху салідарнасці «Разам» Ілля Дабратвор распавядае пра акцыі салідарнасці з украінскім Еўрамайданам.
"Навіны палітвязняў": Мінскі гарадскі суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі палітвязня Васіля Парфянкова. Кандыдатура беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага будзе намінавана на Нобелеўскую прэмію міру.
У музычных паўзах – сусветныя хіты ў выкананні Nargiz Zakirova.
Слухаць выпуск: