viasna on patreon

Гомельскіх актывістаў за салідарнасць з Украінай пакаралі арыштам

2014 2014-03-12T11:16:52+0300 2014-03-12T11:22:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак суду Цэнтральнага р-ну Мінску

Будынак суду Цэнтральнага р-ну Мінску

11 сакавіка актывісты "Маладога фронту" з Гомеля Стас Була і Зміцер Карашкоў каля 11.40 падыйшлі да расійскай амбасады ў Мінску з плакатамі "Пуцін, рукі прэч ад Украіны" і "Не вайне! Пуцін - вораг". Літаральна праз 1.5 хвіліны хлопцаў затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Па словах актывістаў, уся паркавая зона каля расійскай амбасады застаўленая міліцыянтамі.

У РАУС на іх склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні - за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (арт. 23.4 КаАП РБ).

Учора каля 15 гадзінаў адбылося разбіральніцтва справы ў судзе Цэнтральнага раёну. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Сведкамі выступілі міліцыянты са службы аховы амбасады Быкаў і Берасневіч. Рашэнне суда - 11 сутак арышту далі Станіславу Булы, 15 сутак арышту - Зміцеру Карашкову. Падчас судовага разбіральніцтва хлопцы заяўлялі, што ў выпадку адміністратыўнага пакарання яны абвесцяць галадоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства