Дзяніс Садоўскі — у турме да суду ў панядзелак
https://spring96.org./be/news/70041
2014
2014-03-23T10:13:26+0300
2014-03-23T10:13:26+0300
2014-03-23T10:13:26+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sadouski_dzianis.jpg
Адказнага сакратара аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага зьмясьцілі ў ізалятар на завулку Акрэсьціна. Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве і ў панядзелак будуць судзіць.
Дзяніс Садоўскі зьўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па Чыгуначнай акрузе № 20 у Менску Максіма Гацака.
Ён паведаміў Свабодзе, што быў затрыманы на выбарчым участку № 53, калі спрабаваў высьветліць прычыну выдаленьня з участка назіральніцы ад БХД.
У выніку самога Дзяніса Садоўскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 17.1 аб дробным хуліганстве.