viasna on patreon

Гродзенскага журналіста Дзянісава выклікаюць у міліцыю

2014 2014-03-23T12:43:37+0300 2014-03-23T12:43:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aposhni_zolak_5.jpg
Алесь Дзянісаў, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя

Алесь Дзянісаў, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя

Журналіст з павесткі даведаўся, што супраць яго ўзбуджаная адміністратыўная справа.

 

21 сакавіка Дзянісаў атрымаў павестку з патрабаваннем з’явіцца ў Ленінскі РАУС 24 сакавіка ў 11.00. Папярэдне асоба, якая назвалася супрацоўнікам міліцыі, спрабавала яго выклікаць па тэлефоне. Алесь не пагадзіўся, бо юрыдычна павестка патрэбная, каб наняць адваката, які мае прыйсці разам з ім.

 

“Я не ведаю пакуль што па якой прычыне мяне выклікаюць, - распавядае Алесь Дзянісаў. - міліцыянер, які сёння прывез мне павестку дахаты, нічога не тлумачыў. Спачатку, калі яны мне ўчора патэлефанавалі, я звязваў выклік з прэвентыўным затрыманнем ці размовай перад 25 сакавіка. Але зараз дакладна вядома, што на мяне заведзеная адміністратыўная справа”.   Нагадаем, што Дзянісаў раней ужо атрымліваў пракурорскія папярэджанні па арт. 22.9 “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі” (іншымі словамі – журналісцкая праца без акрэдытацыі). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства