Лёс затрыманых удзельнікаў Дня Волі-2014
https://spring96.org./be/news/70162
2014
2014-03-26T07:59:24+0300
2014-03-26T07:59:24+0300
2014-03-26T11:15:08+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dzien-voli-2014-9.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Позна ўвечары 25 сакавіка, прыкладна ў 22-30, з Заводскага РУУСа Менска былі адпушчаныя актывісты “ЕўраБеларусі” Леанід Кулакоў, Улад Бародка, Алена Лазарчык і Сяргей Мацкойць. Максім Вінярскі і Аляксандр Блізнюк засталіся ў РУУСе.
Таксама без складання пратаколаў адпусцілі з Савецкага РУУС Менска актывістаў “Маладога фронту” Зміцера Дразда і Станіслава Рачкеля. За непаўнагадовым Вікратам Кашкевічам прыехалі ягоныя бацькі.
Дагэтуль невядомы лёс затрыманага Аляксея Маркоўскага. Праваабаронцы спрабуюць высветліць ягонае месцазнаходжанне. Аляксей Маркоўскі быў адпушчаны ўчора без скаладання пратаколу.