У Крупскім раёне ў райвыканкам выклікаюць падпісантаў суполкі «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі»
https://spring96.org./be/news/71008
2014
2014-05-14T11:08:11+0300
2014-05-14T11:08:11+0300
2014-05-14T11:08:11+0300
be
Бюджэтнікаў і іх дзяцей прымушаюць выдаліць падпіску на апазіцыйныя суполкі.
Чытачка Настасся з Крупак паведаміла: "Сёння мая мама мне патэлефанавала і сказала адпісацца ад усіх апазіцыйных/рэвалюцыйных суполак Укантакце. Вось што яна мне распавяла. Укантакце ёсць суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку — Рух будучыні». Дык вось, ідэалагічны аддзел райвыканкама горада Крупкі знайшоў усіх падпісантаў з Крупак — 70 чалавек іх было (ужо стала 68).
Сярод гэтых людзей была дачка галоўнага бухгалтара і галоўны эканаміст райвыканкама (якая, дарэчы, знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку). Дык вось, гэтых жанчын сёння выклікалі ў райвыканкам і пагражалі звальненнем".