viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: У дэмакратычнай Беларусі зацікаўлены ўсе людзі добрай волі

2014 2014-12-10T10:26:05+0300 2014-12-10T10:34:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-fidh-parise.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас вечарыны ў мэрыі Парыжа 9 снежня 2014

Алесь Бяляцкі падчас вечарыны ў мэрыі Парыжа 9 снежня 2014

9 снежня у мэрыі Парыжа адбылася вечарына, прысвечаная Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Вечар быў арганізаваны Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH) і мэрыяй французскай сталіцы.

На імпрэзу былі запрошаныя вядомыя французскія праваабаронцы, артысты, журналісты, спартсмены. З боку арганізатараў прысутнічалі мэр Парыжа Ан Ідальга, прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі.

Не так даўна абраная мэр Парыжу Ан Ідальга цёпла вітала беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. У сваім выступе яна сказала, што ў мінулым годзе, калі Алесю Бяляцкаму было нададзена ганаровае грамадзянства Парыжу, ён не мог пры гэтым прысутнічаць, бо знаходзіўся ў турме, і выказала радасць з нагоды таго, што Алесь зараз разам з усімі прысутнымі. “Шматмільённы Парыж заўсёды падтрымлівае барацьбу за правы чалавека ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі”, - падкрэсліла мэр горада.

Алесь Бяляцкі, выступаючы падчас імпрэзы, заклікаў і надалей падтрымліваць імкненне беларускага народа да свабоды. Ён выказаў упэўненасць, што гэты час непазбежна надыйдзе. У дэмакратычнай Беларусі, бяспечнай і развітай еўрапейскай краіне зацікаўлены ўсе людзі добрай волі. "І хоць больш за два гады я знаходзіўся ў калоніі на рацэ Беразіне, але гэтая "Беразіна" (слова, якое ў французскай мове пасля паражэння французскага войска на рацэ Беразіна ў 1812 годзе азначае "крах", "катастрофа") чакае тых, хто душыць свабоду ў Беларусі, хто  незаконна пасадзіў мяне ў турму, хто не дае годна жыць беларускаму народу", - сказаў Алесь Бяляцкі.

Вечарына ў мэрыі Парыжа 9 снежня 2014
Вечарына ў мэрыі Парыжа 9 снежня 2014

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства