Суд адмяніў штраф актывісту з Салігорска
https://spring96.org./be/news/74973
2015
2015-01-07T10:35:30+0300
2015-01-07T10:35:30+0300
2015-01-07T10:35:30+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/lemesh1.jpg
5 студзеня адбыўся паўторны суд над актывістам з Салігорска Уладзімірам Лемешам. Суддзя Пракаповіч не прыняла доказы міліцыянтаў, што малады чалавек лаяўся на вуліцы. І адмяніла штраф.
Уладзіміра Лемеша затрымалі людзі ў цывільным ў верасні, калі ён выйшаў у краму. Абвінавацілі ў тым, што лаяўся. Выхадныя ён правёў у ізалятары. А пасля суддзя Сяргей Самуйлік прызнаў хлопца вінаватым і аштрафаваў на дзве базавыя (300 тысяч рублёў). Лемеш падаў скаргу, і Мінскі абласны суд адмяніў рашэнне. А справу адправіў на новы разгляд.
Па словах Уладзіміра, штраф ён паспеў аплаціць. Цяпер мае намер дамагацца кампенсацыі за суткі, праведзеныя ў ізалятары.