viasna on patreon

Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука аштрафавалі на 30 базавых велічыняў

2015 2015-06-01T15:41:33+0300 2015-06-01T16:35:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chai.jpg
Вольга Чайчыц. Фота: БАЖ, Б. Гарэцкі

Вольга Чайчыц. Фота: БАЖ, Б. Гарэцкі

Суд Дзяржынскага раёна (суддзя Шайко) прыняў рашэнне аштрафаваць журналістку Вольгу Чайчыц за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП на 30 базавых велічыняў - 5 млн 400 тыс. рублёў. Сяргея Краўчука таксама аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.

На суд у Дзяржынск прыехалі каля 20 журналістаў, у тым ліку старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец, намеснік старшыні Міхась Янчук і прэс-сакратар арганізацыі Барыс Гарэцкі.

Усіх ахвотных упусцілі ў памяшканне, але суддзя Шайко забараніла весці ў зале суда фота- і відэаздымкі і адхіліла хадайніцтва Вольгі Чайчыц пра вядзенне працэсу па-беларуску.

Абодвух абвінавачваюць у парушэнні арт. 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Падставай для складання пратаколаў стаў сюжэт з Фаніпалю (Дзяржынскі раён Мінскай вобл.) пра нядопуск здымачнай групы на грамадскае абмеркаванне генеральнага плану забудовы горада. Фаніпальская міліцыя раздрукавала тэкст і выявы сюжэта з сайта “Белсат” і звінаваціла журналістаў у працы без акрэдытацыі на замежны СМІ.   

Вольга Чайчыц заявіла ў судзе, што толькі збірала інфармацыю, але не размяшчала яе на сайце "Белсата", бо не з'яўляецца супрацоўніцай ні гэтага, ні якога-кольвек іншага СМІ. Таму абвінавачваць яе ў “вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ” недарэчна. Адзін з фігурантаў згаданага сюжэтуУладзімір Высоцкі расказаў у судзе, што ў дзень правядзення здымкаў размаўляў са многімі журналістамі і не памятае, ці паказвала яму Вольга Чайчыц якія-кольвек дакументы. Адвакатка Чайчыц Кацярына Пятровіч настойвала на невінаватасці падабароннай з-за адсутнасці доказаў таго, што яна працуе як журналіст замежнага СМІ без акрэдытацыі.

Па падліках ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», у 2015 годзе беларускіх калег ужо 16 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП, а агульная сума штрафаў па гэтым артыкуле цяпер перавышае 70 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства