Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: У Мінску прайшоў мірны пікет у гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага; Улады адмовілі у спыненні крымінальнай справы Алеся Міхалевіча; Абласны суд не задаволіў скаргу актывіста Рыгора Грыка.
“Каментар Эксперта”: Праваабаронца Алесь Бяляцкі браў удзел у працы міжнароднай канфэрэнцыі «Форум-2000», якая ладзілася днямі ў Празе. Адной з тэм, якая абмяркоўвалася падчас канферэнцыі была праблема мігрантаў, што цяпер стаіць на першым месцы ў Эўропе
"Па-за межамі": Адзін з каардынатараў самай малодшай філіі Дома Правоў Чалавека ў Чарнігаве Кірыла Экімаў распавёў пра новыя пректы ды праваабарончыя захады ініцыятывы, што плануюцца да рэалізацыі ў Доме. Чарнігаўская філія сеткі ДПЧ цесна супрацоўнічае з беларускімі праваабаронцамі, на базе Дома ладзяцца сумесныя украінска-беларускія школы правоў чалавека. У бліжэйшы час у межах тыдня супраць смяротнага пакарання ўкраінскія калегі плануюць распавесці пра праблему наяўнасці гэтага віду пакарання ў Беларусі
Госць рубрыкі “Асоба”: былы палітвязень Юры Рубцоў распавёў пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА г.Баранавічы і калоніі №2 у Бабруйск, дзе актывіст адбываў пакаранне.
У музычных паўзах - Ben Howard.