viasna on patreon

Вячаслава Сіўчыка выклікалі ў міліцыю

2015 2015-10-01T09:18:25+0300 2015-10-01T09:28:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siuchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык

Вячаслаў Сіўчык

Старшыню Руху Салідарнасці “Разам”, які нядаўна вярнуўся ў Беларусь, Вячаслава Сіўчыка хочуць апытаць па факце падзеяў 19 снежня 2010 году. Спачатку яму патэлефанавалі  з Цэнтральнага РУУС Менска. Аднак палітык адмовіўся, паколькі не давярае мабільным званкам. 30 верасня ўвечары стала вядома, што яму прынеслі афіцыйную позву з патрабаваннем з’явіцца ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска 1 кастрыстрычніка ў 17-00, для „разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным арт.23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь.”

Нагадаем, што 30 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска аштрафавалі  адразу чатырох палітыкаў за ўдзел у мітыну і пікеце 16-га і  23-га  верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства