Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Каментар Эксперта”: Любоў Кавалёва маці асуджанага да вышэйшай меры Уладзіслава Кавалёва па справе аб тэракце ў Менскім метро распавяла пра акалічнасці забойства сына.
"Падзея": Стартаваў Праваабарончы Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Сёлета акцыя пашырае сваю геаграфію на краіны-суседкі. З 5 па 10 кастрычніка шэраг мерапрыемстваў праходзіць ў Літве, Польшчы, Украіне, а таксама ў Казахстане. Тыдзень распачаў сваю працу ў Чарнігаве пры падтрымцы мясцовай філіі сеткі Дамоў правоў чалавека.
"Асобаі": Каардынатар кампаніі "Правабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда распавядае пра адметнасці канцэпцыі трэцяга тыдня супраць вышэйшай меры пакарання.
У музычных паўзах - кампазіцыі з тэматычнага зборніка "Апошні золак".