viasna on patreon

Заява ГА “БАЖ” з нагоды атакі на сайты БелаПАН

2015 2015-10-06T08:48:32+0300 2015-10-06T08:48:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baj.jpg

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” занепакоеная хакерскай атакай на незалежныя анлайн-медыя – Belapan.com i Naviny.by.

Агрэсіўныя дзеянні супраць гэтых сайтаў распачаліся пасля публікацыі крытычных артыкулаў пра прымусовую яўку студэнтаў на палітычную акцыю з рэлігійнай афарбоўкай “Малітва за Беларусь”.

Папярэдні досвед дазваляе разглядаць гэта як спробу пакараць Belapan.com i Naviny.by за выкананне прафесійных абавязкаў.

Варта адзначыць, што грубае ўмяшальніцтва ў працу незалежных медыя адбываецца ў часе электаральнай кампаніі, калі патрэба людзей у рознабаковай непадцэнзурнай інфармацыі як ніколі высокая.

Мы лічым гэта чарговай праявай сістэмнай палітыкі кантролю над інфармацыяй у нашай краіне з мэтай маніпуляваць грамадскай свядомасцю.

Далучаем свой голас да патрабавання інфармацыйнай кампаніі БелаПАН забяспечыць належнае абслугоўванне яе сайтаў на тэрыторыі Беларусі і абараніць іх ад любых замахаў.

ГА “БАЖ” заклікае спыніць любыя атакі на незалежныя медыя, каб забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзян нашай краіны атрымліваць рознабаковую непадцэнзурную інфармацыю з розных крыніц.

Прынята Праўленнем ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 

05.10.2015

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства