viasna on patreon

“Справу графіцістаў” працягнулі да канца лістапада

2015 2015-10-07T13:37:06+0300 2015-10-07T13:48:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/graffititagsjailedbelarus-3dt3o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яраслаў Ульяненкаў, Максім Пякарскі, Вячаслаў Касінераў. Фота nn.by

Яраслаў Ульяненкаў, Максім Пякарскі, Вячаслаў Касінераў. Фота nn.by

Падазраванаму па “справе графіцістаў” Яраславу Ўльяненкаву днямі прыйшло паведамленне са Следчага камітэту пра працягненне тэрміну папярэдняга следства.

У паперы за подпісам следчага па АУС следчага ўпраўлення УСК па горадзе Мінску Петручэні Ю. пазначана:

“Апавяшчаю вас, што тэрмін папярэдняга следства па крымінальнай справе №15121081900, па прыкметам злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь, працягнуты да 4-х месяцаў, г. зн. Да 30.11.2015”.

Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Наста Лойка лічыць, што следства само сябе загнала ў тупік:

“Следчы камітэт адмовіўся перакваліфікаваць справу на больш мяккі артыкул, а спыніць яе не могуць праз тое, што накіравалі некалькі рэчаў на экспертызы, якія могуць цягнуцца вельмі доўга. Аб'ектыўна з юрыдычнай кропкі гледжання ім трэба дачакацца вынікаў гэтых экспертыз. Дзіўна, аднак, што не вядуцца пры гэтым іншыя следчыя дзеянні, хаця ў паказаннях фігурантаў засталіся супрацьлегласці.

Такая падвешаная сітуацыя зручная і для ўладаў - у любы момант можна іх зноў ўзяць пад варту, таму гэта залежыць ад вынікаў выбараў прэзідэнта і іх наступстваў”.

Такія ж паперы прыйшлі і іншым фігурантам па справе: Максіму Пякарскаму, Вадзіму Жаромскаму і Вячаславу Касінераву.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці “Беларусь мае быць беларускай” і “Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…”, а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства