viasna on patreon

У Менску прайшоў мітынг незалежных прафсаюзаў

2015 2015-10-08T10:24:16+0300 2015-10-08T10:24:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prafsajuz_mityng_2015-10-07.jpg
Фота Радыё Рацыя.

Фота Радыё Рацыя.

“Скончым са сквапнасцю карпарацый!” – пад такім дэвізам у Менску на плошчы Бангалор 7 кастрычніка прайшоў мітынг, які быў прымеркаваны да сусветнага Дня барацьбы за годную працу.

Дазволеную менскімі ўладамі акцыю ладзілі  незалежныя прафсаюзы. На мітынг з’ехалася  больш за сто прафсаюзных актывістаў з усёй Беларусі. Як кажа старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, яны патрабуюць змянення эканамічнага курсу ў краіне, вырашэння праблем з беспрацоўем і скасавання дэкрэтаў, якія ператвараюць людзей у рабоў і ставяць крыж на годнасці працоўнага чалавека:

– Выключны клопат у нас выклікае дэградацыя працоўнага заканадаўства, дзякуючы якой практычна ўсе працуючыя людзі ў Беларусі пераведзены на кароткатэрміновыя кантракты, маючы на ўвазе прыняцце потым дэкрэта №9, які ўвёў прымусовую працу ў дрэваапрацоўчай галіне. Дэкрэт №5, які скасаваў і тыя нешматлікія  правы, якія яшчэ ў працоўных заставаліся. Дэкрэт №3, які ўвёў паняцце дармаедства. У нашай краіне ў такіх умовах казаць пра годную працу проста не выпадае.

За дэманстрантамі пільна сачылі, здымалі на відэа праваахоўнікі ў цывільным. Напрыканцы мітынгу прысутныя адзінагалосна прагаласавалі за рэзалюцыю, у якой была адзначана нязгода з тымі парадкамі, якія існуюць у адносінах да беларускіх працоўных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства