У Мікашэвічах вучыліся, як сябе паводзіць падчас затрымання міліцыяй
https://spring96.org./be/news/81037
2015
2015-11-02T14:55:23+0300
2015-11-02T14:55:23+0300
2015-11-02T14:55:23+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mikashevichy-navuchanne-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мікашэвічах пры падтрымцы Асамблеі НДА адбыўся семінар “Як сябе паводзіць пры затрыманні міліцыяй”. Выкладаў і дзяліўся ўласным досведам грамадскі актывіст Леанід Дубаносаў, якога самога не аднойчы затрымлівала міліцыя.
Па словах кіраўніка грамадскай ініцыятывы “Грамада Палесся” Віталя Каліноўскага, падобныя навучанні вельмі патрэбны актывістам, якія пачалі не так даўно займацца грамадскай дзейнасцю і рызыкуюць быць затрыманымі праваахоўнымі органамі. Па яго меркаванні, важна, па-першае не баяцца, а па-другое, ведаць свае правы.
Семінар адбыўся 31 кастрычніка. Прысутнічала няшмат людзей, усяго 8 чалавек. Але і склад актывістаў невялікі ў Мікашэвічах.