Баранавічы: уводны курс у канцэпцыю “HUMAN INTEGRITY”
“Нам патрэбныя новыя утопіі, якія б далі хоць бы шанец на мару»
Данііл Гарэцкі, Андрэй Юраў, «Тэзісы аб свабодзе»
Упершыню ў Баранавічах 5 снежня абдудзецца семінар, падчас якога абмяркуем, што такое сучасны фашызм і як супрацьстаяць яму, у чым адрозненне ад нацызму, а таксама пра талерантнасць і тэндэнцыі ў сучасным свеце.
Чаго чакаць ад семінара:
Мы пагаворым аб тым, што такое сучасны фашызм і фашызойдныя тэндэнцыі, што можа ім супрацьстаяць у сучасным свеце і як кожны можа працаваць з сабой, каб фашызму ў свеце было менш. Тут жа будзем абмяркоўваць, што такое талерантнасць і ці заўсёды талерантныя паводзіны з’яўляюцца адказам сучасным выклікам чалавецтву.
Чаму гэта важна:
Сучасны фашызм не проста разглядзець у штодзённасці. Ён эвалюцыянуе, прыстасоўваецца і робіць усё, каб як мага даўжэй заставацца незаўважаным.
Яшчэ адна ня вельмі добрая навіна — фашызм будзе заўсёды, у любым грамадстве. Таму што ў кожным з нас сядзіць маленькі фашыст, якога важна ўмець кантраляваць.
Але ў нас ёсць магчымасць выбіраць, хто будзе кіраваць — ён намі ці мы ім.
5 снежня (субота), мы рады будзем сустрэцца з вамі ў Баранавічах, дзе з 16.00 да 19:00 адбудзецца ўводны курс па гуманітарным антыфашызме (Human Integrity).
Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, запаўняйце анкету да 3 снежня ўключна. Пра месца мы паведамім вам пасля запаўнення анкеты.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.