viasna on patreon

Міністэрства інфармацыі: з супрацоўнікамі тэлеканала “АНТ” праведзена дадатковая тлумачальная гутарка

2016 2016-05-05T16:21:55+0300 2016-05-05T16:26:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ant-naviny-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Навіны на тэлеканале АНТ.

Навіны на тэлеканале АНТ.

Праваабаронца Андрэй Палуда днямі атрымаў адказ з Міністэрства інфармацыі на свой зварот да Ліліі Ананіч па факце парушэння прэзумпцыі невінаватасці вядучым тэлеканала АНТ у дачыненні да абвінавачанага па справе Юліі Балыкінай.

Міністэрства інфармацыі пагадзілася з довадамі праваабаронцы пра недапушчальнасць парушэння правоў і свабодаў асобаў з боку СМІ. І адрэагавала такім чынам, што ў ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал” з усімі журналістамі дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, а таксама супрацоўнікамі, адказнымі за падрыхтоўку і выпуск інфармацыйных матэрыялаў, была праведзена дадатковая тлумачальная гутарка.

Нагадаем, у скарзе Андрэй Палуда прасіў вынесці папярэджанне тэлеканалу “АНТ” і правесці гутарку.

“Відаць, “паўнамоцтваў” Міністэрства інфармацыі хапіла толькі на тое, каб правесці паўторную гутарку з прадстаўнікамі дзяржаўнага тэлеканала”, - заключае праваабаронца.

І звяртае ўвагу, што такі падыход з боку Міністэрства можна ахарактарызаваць як выбарачны, бо вядомы выпадкі, калі незалежным СМІ неаднойчы выносіліся папярэджанні за недакладнасці ў інфармацыі. Так, напрыклад, 2 сакавіка 2016 года Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні уладальнікам інфармацыйных рэсурсаў ej.by ("Штодзённік") і nn.by («Наша Ніва»).

Як раней паведамляў ПЦ "Вясна", 6 красавіка 2016 года на тэлеканале АНТ у выпуску навін выйшаў сюжэт, падчас якога вядучы заявіў: “Закончено расследование громкого дела, убийцу легкоатлетки Юлии Балыкиной могут приговорить к исключительной мере наказания, сегодня об этом сообщили в Следственном комитете. Доказано, что мужчина находился под воздействием наркотиков, и в ссоре 12 раз ударил спортсменку молотком и т.д.”

Такім чынам, затрыманы прадстаўлены з самога пачатку як злачынца, нягледзячы на тое, што пакуль невядома, якое рашэнне вынясе судовая інстанцыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства