viasna on patreon

“Нас не трэба вучыць, як нам жыць”. Дыялог спецдакладчыка Харасці і беларускай дэлегацыі ў ААН

2016 2016-10-31T16:32:40+0300 2017-03-16T13:34:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/miklos_haraszti_large.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міклаш Харасці, спецдакладчык СПЧ ААН па Беларусі. Фота: un.by

Міклаш Харасці, спецдакладчык СПЧ ААН па Беларусі. Фота: un.by

Супрацоўніцтва ўсіх дзяржаў з'яўляецца адным з асноўных абавязкаў сябраў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Гэты напамін неаднаразова прагучаў на паседжанні Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН, якое 27 кастрычніка прайшло ў Нью-Ёрку. З пяці спецыяльных дакладчыкаў, што прадставілі справаздачы Камітэту, толькі адзін (па М'янме) быў дапушчаны на тэрыторыю краіны, якая знаходзіцца пад яго мандатам. Сярод мандатарыяў, вымушаных збіраць інфармацыю ў аддаленым рэжыме, знаходзіцца і спецдакладчык па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці.

Змест інтэрактыўнага дыялогу сп. Харасці з прадстаўнікамі афіцыйнай дэлегацыі Беларусі, які адбыўся пасля прадстаўлення справаздачы, выкладзены ў публікацыі на сайце ААН.

Пераклад Праваабарончага цэнтра “Вясна”:

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці адзначыў падпісанне Беларуссю Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. У той жа час, такіх пазітыўных зменаў было вельмі мала. Значная частка яго дакладу была прысвечана правам чалавека ў межах выбарчага працэсу ў Беларусі, асабліва падчас парламенцкіх выбараў 11 верасня 2016 года. Паводле сп. Харасці, выбары былі праведзены без ужывання гвалту з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, які азмрочыў папярэднія выбары. Тым не менш, не было зроблена аніякіх крокаў, каб змяніць жорсткія законы або удасканаліць абмежавальную практыку. “Знешняя гладкасць” правядзення гэтых выбараў не павінна зацямніць фундаментальныя сістэмныя парушэнні, сказаў ён.

“Кіраваны” характар абрання “сімвалічных” прадстаўнікоў апазіцыйнай партыі і культурніцкай ініцыятывы паказаў, што гэты выбар цалкам кантралюецца ўрадам, сказаў ён. Для ўдзельнікаў выбараў не быў забяспечаны роўны доступ да сродкаў масавай інфармацыі. Адсутнічалі магчымасці праверкі яўкі і колькасці галасоў. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі займае гэтую пасаду на працягу 20 гадоў. Апісваючы прававую і адміністрацыйную сістэму абмежавання правоў чалавека, ён сказаў, што ў краіне па-ранейшаму парушаецца свабода слова і абмяжоўваюцца сродкі масавай інфармацыі. Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе не існуе прыватных агульнанацыянальных сродкаў масавай інфармацыі. Захоўвалася падаўленне свабоды сходаў і свабоды аб'яднанняў. Нягледзячы на рэкамендацыі з боку розных органаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, апошняе дзесяцігоддзе не адбываецца якіх-небудзь істотных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека. Сп. Харасці заклікаў Беларусь спыніць прымяненне смяротнага пакарання і ўзаемадзейнічаць са Спецыяльным дакладчыкам.

Прадстаўніца Беларусі заявіў, што абмеркаванне канкрэтных краінаў можа толькі «паглыбіць супярэчнасці» і перагрузіць парадак дня міжнароднай супольнасці. Не існуе ніякай неабходнасці або кантэксту для такой увагі, у той час як Беларуссю пастаянна вядзецца дыялог з праваабарончымі механізмамі. На аснове рэкамендацый Універсальнага перыядычнага агляду і дамоўных органаў быў прыняты Нацыянальны план па правах чалавека, але гэтая інфармацыя была скажоная ў дакладзе. Таксама не былі прынятыя да ўвагі меркаванні назіральнікаў. “Нас не трэба вучыць, як нам жыць”, —сказала яна, падкрэсліўшы, што пасля Другой сусветнай вайны і аварыі на Чарнобыльскай АЭС Беларусь стварыла моцную дзяржаву. Яна будзе працягваць спрыяюць міру і згодзе.

У час інтэрактыўнага дыялогу шэраг прадстаўнікоў, у тым ліку Эквадора і Бангладэш, выказалі нязгоду з існаваннем якіх-небудзь мандатаў па канкрэтных краінах, у той час як дэлегаты Эрытрэі, Венесуэлы і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі адзначылі, што Універсальны перыядычны агляд з'яўляецца правільным месцам для такіх дыскусій. Прадстаўнікі Нарвегіі, Вялікабрытаніі і Германіі, тым часам, заклікалі Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку на шляху да адмены смяротнай кары. Іншыя выступоўцы запатрабавалі пашырыць прастору для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, а прадстаўнік Польшчы адзначыў неабходнасць зменаў у кантэксце выбараў.

У адказ, сп. Харасці пералічыў крокі, якія маглі б мець "цудадзейнае" ўздзеянне на становішча ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці адмена артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, якая крыміналізуе любую дзейнасць, недазволеную дзяржавай. У адпаведнасці з ім, найбуйнейшыя праваабарончыя арганізацыі дэ-юрэ ператвораныя ў злачынцаў у сувязі з іх дзейнасцю, паколькі яны не былі зарэгістраваныя. На пытанне аб удасканаленні практыкі правядзення выбараў ён адзначыў, што хоць Беларусь і запрасіла назіральнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), парламенцкія выбары не адпавядалі рэкамендацыям АБСЕ, у той час як былі ўлічаныя толькі нязначныя працэдурныя рэкамендацыі. Супрацоўніцтва з АБСЕ павінны перайсці ад запрашэння назіральнікаў да выканання рэкамендацый.

Ён выказаў згоду з прадстаўнікамі Кыргызстана і Таджыкістана, што дыялог павінен стаць асновай для паляпшэння правоў чалавека, і заклікаў дэлегацыі давяраць яму і Савету па правах чалавека. Ён сказаў, што сутнасцю яго мандату з’яўляецца супрацоўніцтва, а іншыя абвінавачванні накіраваныя супраць яго. Гэта стала б вельмі важным крокам наперад, калі б Беларусь даслала яму свой план дзеянняў, сказаў ён, дадаўшы, што будзе лічыць гэта добры жэстам у накірунку супрацоўніцтва.

У інтэрактыўным дыялогу бралі прадстаўнікі Злучаных Штатаў Амерыкі, Чэхіі, Кубы, Расійскай Федэрацыі, Літвы, Туркменістана, Кыргызстана, Швейцарыі, Ірана, Ірландыі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Пакістана, Узбекістана, Кітая, Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Карэя, Сірыі і Балівіі (якая таксама выступала ад імя Нікарагуа), а таксама Еўрапейскага Саюза.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства