viasna on patreon

Спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка! Заява Рады Беларускага прафсаюза РЭП

2017 2017-08-08T11:04:29+0300 2017-08-21T11:55:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rep_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рада Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) распаўсюдзіла заяву, у якой патрабуе спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, і Ігара Комліка, які з 2 жніўня знаходзіцца пад вартай.

Заява Савета Беларускага прафсаюза РЭП

 2 жніўня супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржаўнага кантролю былі праведзены масавыя ператрусы ў офісах Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП), у кватэрах старшыняў прафсаюзаў РЭП і БНП Генадзя Фядыніча і Мікалая Зіміна, старшыні Мінскай гарадской арганізацыі, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка, сакратара-казначэя БНП Сняжаны Грыневіч, былога кіраўніка сайта praca-by.info Наталлі Пічужкінай.

У выніку ператрусаў канфіскаваныя ўсе жорсткія дыскі кампутараў, арыштаваны офіс прафсаюза РЭП, асабістая маёмасць Г. Фядыніча і І. Комліка.

Супраць Г. Фядыніча і І. Комліка ўзбуджаная крымінальная справа «ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйных памерах».

Ігар Комлік з 2 жніўня па цяперашні час знаходзіцца ў турме. Савет прафсаюза лічыць гэтую акцыю ўладаў выключна палітычнай, звязанай перш за ўсё з актыўнай дзейнасцю прафсаюза і яго лідэра па абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў грамадзян.

Гэтыя дзеянні ўладаў накіраваныя на ліквідацыю незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі і груба парушаюць Канвенцыю МАП №87 «Аб свабодзе аб'яднаньняў».

Мы патрабуем:

- неадкладна вызваліць Ігара Комліка;

- спыніць крымінальны пераслед лідэраў Беларускага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, Ігара Комліка і зняць з іх усе беспадстаўныя абвінавачванні;

- спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы прафсаюза.

Заклікаем беларускую грамадскасць, глабальныя прафсаюзныя аб'яднання, IndustriALL і міжнародную супольнасць скарыстаць усе наяўныя сродкі ў абарону незалежных прафсаюзаў Беларусі і недапусціць расправы над лідэрамі Незалежнага беларускага прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам.

Прынятая 7 жніўня 2017 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства