viasna on patreon

У Крычаве дыскутавалі наконт смяротнага пакарання

2017 2017-09-01T11:23:00+0300 2017-09-06T11:36:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/1_seminar_poluda_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда распавядае пра праблемы смяротнага пакарання ў Крычаве. Фота: "Вольны Горад".

Андрэй Палуда распавядае пра праблемы смяротнага пакарання ў Крычаве. Фота: "Вольны Горад".

У “Юрыдычную гасцёўню” ў Крычаў да журналістаў газеты “Вольны горад” і мясцовых грамадскіх актывістаў 26 жніўня завітаў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" праваабаронца Андрэй Палуда.

Тэмай лекцыі і дыскусіі, паведамляе Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", што адбылася пасля яе, стала "Смяротнае пакаранне ў Беларусі: Забойства на (не) законных падставах".

Удзельнікі сустрэчы падзяліліся на дзве групы, якія выступалі за выкарыстанне і за адмену смяротнага пакарання ў краіне. Адбылася гарачая дыскусія, кожны яе ўдзельнік прыводзіў свае аргументы. Таксама падчас сустрэчы былі прадэманстраваныя відэафільмы і адмысловыя ролікі, дзе выкладалася пазіцыя, згодна міжнароднаму праву, на прыкладзе гучных спраў у Беларусі - напрыклад, калі целы забітых не выдаваліся родзічам і не паведамлялася пра месца пахавання. Таксама прагучалі думкі па тэме смяротнага пакарання вядомых дзеячаў Беларусі: паэтаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў.

Андрэй Палуда падкрэслівае, што ён не ставіў задачу пераканаць усіх прыхільнікаў смяротнага пакарання, але задумацца і нешта пераасэнсаваць нейкія моманты, - так.

Свой пункт гледжання на дыскусію на тэму смяротнага пакарання выказаў рэдактар “Вольнага горада” Сяргей Няроўны:

"Лекцыя атрымалася цікавай. Бачна, што раўнадушных не было - свае погляды на выкарыстанне смяротнага пакарання выказвалі ўсе ўдзельнікі. Мы цікавасцю прагледзелі відэаролікі, якія прывёз Андрэй. Магчыма, у некаторых удзельнікаў мерапрыемства, прыхільнікаў смяротнага пакарання, адбылося пераасэнсаванне гэтай праблемы".

“Юрыдычная гасцёўня” “Вольнага горада” ў Крычаве працягне сваю працу. Чакаецца, што ў госці да мясцовых журналістаў завітаюць цэлы шэраг высокакваліфікаваных юрыстаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства