viasna on patreon

Ігар Комлік абскардзіў меру стрымання, аднак яго ўсё адно пакінулі пад вартай

2017 2017-09-16T11:22:50+0300 2017-09-18T10:58:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/komlik-igar-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 15 верасня суд Партызанскага раёна разгледзеў скаргу Ігара Комліка на меру стрымання - утрыманне пад вартай. У скарзе ён прасіў змяніць меру стрымання, бо лічыць што яна ўжыта да яго безпадстаўна і ва ўтрыманні яго пад вартай падчас следства няма неабходнасці.

Суддзя Наталля Дзядкова вырашыла, што мера стрымання выбрана законна і абгрунтава, бо Ігар Комлік абвінавачваецца ў цяжкім злачынстве. Яна пакінула рашэнне намесніка генеральнага пракурора без зменаў, а скаргу без задавальнення. У суд абвінавачаемага не дастаўлялі.

Абаронца Ігара Комліка накіравала скаргу ў Мінгарсуд на рашэнне суда Партызанскага раёна, які прызначыў яе разгляд на 19 верасня.

Ігар Комлік знаходзіцца пад вартай ужо больш за месяц - з 2 жніўня.

Нагадаем, 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакументаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Г. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Ігар Комлік заставаўся пад вартай. 

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.

У падтымку прафсаюзных лідараў выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Акрамя таго, з сумеснай заявай выступілі Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зняць усе абвінавачванні з Ігара Комліка і спыніць крымінальны пераслед лідараў прафсаюзных арганізацый за іх мірную дзейнасць. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства