viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі магілёўцаў

2018 2018-03-29T15:08:10+0300 2018-03-29T15:14:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/oon1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека ААН ўступіў у афіцыйную перапіску з беларускай дзяржавай па факце парушэння правоў Канстанціна Чарнова і Аляксандра Каранкевіча, паведамляе mspring.online.

Абодва пацярпелі падчас мірных пратэстных акцый супраць “падатку аб дармаедстве” у сакавіку 2017 года, прычым Канстанцін Чарноў – за мітынг у Магілёве, а Аляксандр Каранкевіч – за акцыю ў Мінску.

У адказах, якія атрымаў праваабаронца Барыс Бухель, што прадстаўляе інтарэсы пацярпелых на міжнародным узроўні, пазначана, што скаргі Каранкевіча і Чарнова прынятыя і зарэгістраваныя пад пэўнымі нумарамі. Іх копіі накіраваны беларускім уладам, у якіх ёсць тры месяцы, каб прадставіць у Камітэт свае довады.

Аляксандр Каранкевіч і Канстанцін Чарноў за ўдзел у несанкцыянаваных уладамі масавых мерапрыемствах былі пакараныя штрафамі, прычым Канстанціну прыйшлося праводзіць суткі ў ІЧУ з загіпсаванымі рукамі.

Усяго ў канцы 2017 гады Барыс Бухель накіраваў у Камітэт па правах чалавека шэсць скаргаў. У бліжэйшы час ён спадзяецца, што хутка прыйдзе адказ па астатніх чатырох.

– Людзі, якія звярнуліся ў КПЧ ў 2008 годзе, атрымалі рашэнні ў 2012-ым. Хай гэта доўга, але яно таго варта. У беларускіх кейсах па парушэнні свабоды мірных сходаў КПЧ фактычна заўсёды стаіць на баку грамадзянаў, а не дзяржавы, – адзначаў юрыст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства