viasna on patreon

Бяроза: Журналістка працягвае змагацца за права на інфармацыю

2018 2018-09-17T14:09:00+0300 2018-09-17T14:08:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchapetkina-sud-baranavichy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапеткіна ў судзе.

Тамара Шчапеткіна ў судзе.

   

17 верасня незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову суддзі суда Баранавічскага раёна і г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Юліана Шчэрба, згодна з якой яна аштрафавана на 40 базавых велічынь (980) рублёў. У скарзе журналістка просіць адмяніць рашэнне суда і спыніць справу.

Журналістка звярнулася за юрыдычнай дапамогай да юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леаніда Судаленкі, паведамляе "Гомельская Вясна".

- Мы лічым рашэнне суда незаконным і неправамерным. Незаконнасць судовай пастановы тлумачыцца тым, што суд адвольна вытлумачыў нацыянальнае заканадаўства аб СМІ. Неправамернасць палягае ў тым, што нават калі суд усталяваў, што журналістка здзейсніла інтэрв'юіраванне грамадзян, якое пасля было распаўсюджана ў глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт, у такім выпадку суд абавязаны быў ацаніць яе дзеянні зыходзячы ў першую чаргу з патрабаванняў артыкула 34 Канстытуцыі, а менавіта, чаму абмежаванне права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі ў дадзеным канкрэтным выпадку было неабходна ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў па сэнсу артыкула 23 Канстытуцыі, - каментуе Судаленка.

Юрыст падкрэсліў, што разам з журналісткай гатовы дайсці ў гэтай справе да Камітэта ААН па правах чалавека. Гэта ўжо не першы штраф журналістцы за збор і распаўсюд інфармацыі. Зараз на стадыі вычарпання ўсіх сродкаў прававой абароны знаходзяцца яшчэ адзьве справы Тамары Шчапёткінай, паводле якіх яе аштрафавалі 3 і 29 жніўня на 25 і 30 базавых адзінак.

Нагадаем, 27 снежня мінулага года Тамара Шчапёткіна звярнулася з індывідуальнай скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека ў сувязі з пераследам за працу на радыё “Рацыя”. Яе скарга была зарэгістравана 21 сакавіка бягучага года (справа №3150/2018)і па ёй праходзіць камунікацыя з Урадам Беларусі.

Гомельская Весна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства