viasna on patreon

Палітыкі: Спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і прафсаюза РЭП

2018 2018-09-17T15:35:45+0300 2018-09-17T15:35:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/administracia-prezidenta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Адміністрацыі прэзідэнта.

Будынак Адміністрацыі прэзідэнта.

Звароты з патрабаваннямі спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і лідараў прафсаюза РЭП перадалі 17 верасня ў Адміністрацыю прэзідэнта лідары руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў, а таксама сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі. Інфармацыю аб гэтым змяшчае инфармацыйнае аганцтва  БелаПАН. 

У адным са зваротаў адзначаецца, што ў пачатку жніўня Следчы камітэт правёў «беспрэцэдэнтную атаку на незалежныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі, што выявілася ў брутальных затрыманнях і распачынанні крымінальных спраў у дачыненні да журналістаў, вобшуках і канфіскацыі аргтэхнікі ў рэдакцыях. Супраць шэрагу журналістаў былі распачатыя крымінальныя справы».

Палітыкі падкрэслілі, што «рэпрэсіўная палітыка ў дачыненні да незалежных СМІ і журналістаў груба парушае права на свабоду слова ў краіне, а таксама непазбежна вядзе да нарастання супрацьстаяння ўнутры грамадства, пазбаўляе Беларусь магчымасці эфектыўна рэагаваць на выклікі гібрыднай пагрозы». Аўтары звароту патрабуюць неадкладна спыніць націск на незалежныя СМІ, журналістаў і блогераў.

У другім звароце адзначаецца, што расследаванне крымінальнай справы і судовы працэс у дачыненні да лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка праходзілі «з грубымі парушэннямі законнасці і не выявілі доказаў іх віны».

“Рашэнне, вынесенае ў дачыненні да лідараў прафсаюза РЭП, закліканае зрабіць націск на кіраўніцтва прафсаюза, каб падарваць дзейнасць прафсаюза і прадухіліць яго актыўны ўдзел у жыцці грамадства. Такім чынам прысуд, вынесены судом, з’яўляецца парушэннем правоў чалавека і свабоды асацыяцыі, парушэннем нацыянальнага заканадаўства і міжнародных абавязацельстваў Беларусі», — гаворыцца ў дакуменце.

Рэпрэсіўная палітыка ў дачыненні да незалежных прафсаюзаў «непазбежна вядзе да нарастання супрацьстаяння ўнутры грамадства, дыскрэдытуе нашу краіну сярод дэмакратычнай міжнароднай супольнасці», лічаць палітыкі. Яны патрабуюць перагледзець рашэнне суда і апраўдаць асуджаных, а таксама спыніць націск на незалежныя прафсаюзы і далейшы крымінальны пераслед лідараў прафсаюза РЭП.

Аналагічныя звароты будуць накіраваныя па пошце ў Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства