viasna on patreon

Ператрус у кватэры грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча

2018 2018-09-24T07:41:30+0300 2018-09-24T07:41:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/myshkievicz.jpg4p3p3p3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Мышкевіч. Фота: Гарадзенская Вясна.

Анатоль Мышкевіч. Фота: Гарадзенская Вясна.

Як паведаміў “Гарадзенскай Вясне” Анатоль Мышкевіч, ператрус звязаны з распаўсюдам улётак 16 верасня бягучага году. Пачатая адміністрацыйная справа.

У час ператрусу міліцыянты спаслаліся на частку 4 артыкулу 10.13 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Па выніках ператрусу сілавікі забралі планшэт Мышкевіча на праверку.

Дзеянні міліцыі Мышкевіч тлумачыць акцыяй, якую ён правёў 16 верасня ў цэнтры Гародні. Па словах Мышкевіча ў гэты дзень ён раздаваў гараджанам улёткі, у якіх гаварылася пра даўняе знікненне Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара. У гэты дзень якраз была 19-я гадавіна з часу іх знікнення.

***

Раніцай 22 верасня прыйшло паведамленне пра тое, што ў Гародні адбываецца ператрус у кватэры грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча. На кватэры, дзе пражывае Мышкевіч, з'явіліся міліцыянты і праводзяць вобшук. Грамадскага актывіста ў гэты момант няма ў хаце, дома толькі яго маці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства