Запрашаем на прэзентацыю Альтэрнатыўнага даклада па сітуацыі з правамі чалавека
Напярэдадні 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая пройдзе ў Жэневе з 8 па 9 кастрычніка, у Мінску адбудзецца прэзентацыя Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Даклад будзе прэзентаваны ў панядзелак, 1 кастрычніка, у Мінску.
Праваабаронцы праінфармуюць аб працэдуры разгляду перыядычнага дакладу Беларусі ў КПЧ і дакладу беларускай праваабаронай супольнасці, паведамяць пра ўзаемадзеянне НДА з дзяржаўнымі арганізацыямі, спыняцца на праблемах дыскрымінацыі і перспектывах прыняцця антыдыскрымінацыйнага заканадаўства, праве на жыццё, праблеме катаванняў і іншых відаў жорсткага бесчалавечнага абыходжання. У межах прэзентацыі будзе таксама разгледжана сітуацыя з забаронай прымусовай працы і са свабодай меркавання і распаўсюду інфармацыі.
Чакаецца, што спікерамі на прэзентацыі выступяць:
- Дзмітрый Чарных, ГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт;
- Вольга Смалянка, “Цэнтр прававой трансфармацыі”;
- Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”;
- Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
- Вікторыя Фёдарава, “Прававая ініцыятыва”;
- Алег Агееў, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Запрашаем праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, усіх зацікаўленых асоб!