viasna on patreon

“Запіскі з-за кратаў”: У Празе выдадзеная кніга Алеся Бяляцкага па-чэску

2018 2018-12-05T09:50:03+0300 2018-12-05T15:10:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-kniga-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кніга эсэ і ўспамінаў праваабаронцы і былога палітвязня Алеся Бяляцкага “Запіскі з-за кратаў” (Zápisky zpoza mříží) выдадзена сёлета на чэшскай мове. Цікавасць да беларускага праваабаронцы у Чэхіі невыпадковая: Бяляцкі з’яўляецца першым лаўрэатам міжнароднай прэміі Вацлава Гавала па правах челавека, якой ён быў уганараваны ў 2013 годзе.

Кніга дае ўяўленне чэшскаму чытачу аб праваабарончым міжнародным і беларускім руху, распавядае пра жорсткія падзеі 2010 года ў Беларусі і змяшчае ўспаміны аўтара аўтара пра студэнцкія гады. Некаторыя занатоўкі і эсэ, змешчаныя ў кнізе, былі створаныя пад час зняволення праваабаронцы ў бабруйскай калоніі за праваабарончую дзейнасць.

Да выдання спрычынілася перакладчыца Вераніка Бяльковіч, якая выбрала з ранейшых кніг Бяляцкага «Іртутнае срэбра жыцця» і “Халоднае крыло радзімы” тэксты, а таксама напісала біяграфію. 

У кнігу, якая выйшла ў электронным фармаце, увайшлі такія вядомыя беларускаму чытачу творы Бяляцкага, як “Халоднае крыло над маладымі галовамі”, “Аб каранях маёй беларускай ідэнтычнасці”, “Пятнаццаць год “Вясны” як 15 год экстрыму” і іншыя. Усе яны ўтрымліваюць асобныя спасылкі і падрабязныя кааментарыі пра падзеі і людзей, пра якіх узгадвае аўтар, а таксама шмат ілюстрацый.

Гэтая кніга была выпушчаная дзякуючы падтрымцы Фонда Здэнека і Міхаэла Бакала, а таксама асацыяцыі "Грамадзянская Беларусь".

Жадаючыя могуць азнаёміцца з кнігай ніжэй.

“Запіскі з-за кратаў”: У Празе выдадзеная кніга Алеся Бяляцкага па-чэску

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства