viasna on patreon

На нарадзе АБСЕ Алесь Бяляцкі заклікаў беларускія ўлады адмяніць смяротнае пакаранне

2019 2019-09-24T07:42:38+0300 2019-09-24T07:42:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-hdim2017-dp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі

Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў 23 верасня на сесіі штогадовай нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве. Свой выступ праваабаронца прысвяціў тэме смяротнага пакарання ў Беларусі.

Як адзначыў Алесь Бяляцкі, за апошні год з часу правядзення папярэдняй сустрэчы, у Беларусі былі расстраляныя 4 чалавекі і вынесеныя два новыя смяротныя прысуды.

Так, 27 лістапада 2018 года  праваабаронцам стала вядома пра расстрэл І.Гершанкова і С.Беражнога, а 13 чэрвеня 2019 года пра расстрэл А.Жыльнікава і В.Сухарка. Нягледзячы на тое, што Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальныя звароты Гершанкова, Беражнога і Жыльнікава і накіраваў Беларусі запыт аб прыняцці часовых мераў аб прыпыненні смяротнага пакарання да вынясення Камітэтам канчатковага рашэння, беларускія ўлады праігнаравалі гэты запыт. Больш таго, не паведамляючы грамадству аб выкананні смяротных прысудаў, улады парушылі абавязальніцтвы, якія ўзялі на сябе у рамках Капенгагенскіх пагадненняў.

У гэтым годзе, як адзначыў праваабаронца, было вынесена ўжо 2 смяротныя прысуды. 9 студзеня смяротны прысуд выў вынесены А.Асіповічу, а 14 траўня Вярхоўны суд разглядзеў і адхіліў апеляцыйнную скаргу Асіповіча.  Зараз жыхар Бабруйску чакае выканання прысуду ў камеры смяротнікаў. А 30 ліпеня быў вынесены смяротны прысуд Віктару Паўлаву.

Алесь Бяляцкі заклікаў міжнародную супольнасць аказваць ціск на беларускія ўлады па пытанні смяротнага пакарання, а беларускую дзяржаву – неадкладна адмяніць гэты дзікунскі від пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства