viasna on patreon

Прагляд фільма і дыскусія пра смяротнае пакаранне прайшлі ў Гародні Фота

2019 2019-10-10T11:52:07+0300 2019-10-10T12:31:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kurumim_grodna3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда на праглядзе фільма "Курумім" у Гародні

Андрэй Палуда на праглядзе фільма "Курумім" у Гародні

Дзявятага кастрычніка ў Гародні ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшоў паказ дакументальнага фільма "Курумім" і сустрэча з праваабаронцам, каардынатарам кампаніі супраць смяротнага пакарання Андрэем Палудам. Мерапрыемства сабрала больш за 30 чалавек і прайшло ў фармаце жывой дыскусіі. 

kurumim_grodna4.jpg
Фота "Гарадзенскай Вясны"

Фільм “Курумім”, прадстаўлены Watch Docs Belarus, датычыцца праблемы смяротнага пакарання ў іншай краіне - Інданэзіі. У ім распавядаецца пра асуджаных да смяротнага пакарання, пераважна за распаўсюд наркотыкаў, у гэтай азіяцкай краіне. Злачынствы, турэмны побыт, карупцыю судовай сістэмы. А найперш пра псіхалогію і погляд на жыццё чалавека, які апынуўся на мяжы жыцця і смерці.

kurumim_grodna6.jpg
Фота "Гарадзенскай Вясны"

Пасля фільма адбылася вельмі змястоўная дыскусія як пра сусветнае заканадаўства ў галіне смяротнага пакарання, так і пра беларускія рэаліі. Выказваліся нават самыя нечаканыя аргументы і довады за прымяненне смяротнага пакарання і супраць яго. 

kurumim_grodna5.jpg
Мадэратар дыскусіі Вольга Корсун і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда

Галоўная выснова з дыскусіі - праблема смяротнага пакарання нашмат шырэйшая, чым пра яе многія думаюць. Прымяненне гэтага віду пакарання ў Беларусі недапушчальнае, асабліва зважаючы на неаб'ектыўнасць судовай сістэмы. 

kurumim_grodna1.jpg
Гарадзенскія праваабаронцы Раман Юргель, Віктар Сазонаў і Андрэй Коця разам з Андрэем Палудай

Таксама падчас дыскусіі акцэнтавалася ўвага на тым, што рэферэндум 1996 году па пытанні смяротнага пакарання меў кансультацыйны, а не абавязковы заканадаўчы характар. З таго часу вырасла новае пакаленне, а сусветныя тэндэнцыі гуманізацыі патрабуюць адмены ці мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі. 

kurumim_grodna2.jpg
Фота "Гарадзенскай Вясны"

Прагляд фільма “Курумім” таксама адбудзецца ў Мазыры 10 кастрычніка (прастора "Першы крок", пачатак у 19.00).

“Смяротнае пакаранне – наша мінулае”. Як прайшла сустрэча ў ZBS-прасторы

9 кастрычніка ў прасторы ЗБС адбыўся івент “Ты за ці супраць смяротнага пакарання?” Задзіночанне Беларускіх студэнтаў упершыню прымала ўдзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, што штогадова ладзіцца праваабаронцамі з 5 па 10 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства