viasna on patreon

«Адна надзея на прэзідэнта», - заяўляюць удзельнікі пікету ініцыятывы «Дзеці-328» Фота

2019 2019-12-14T14:45:00+0300 2019-12-16T13:37:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mamy-328-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет  ініцыятывы «Дзеці-328» у Кіеўскім скверы Мінска.

Пікет ініцыятывы «Дзеці-328» у Кіеўскім скверы Мінска.

У Мінску, каля кінатэатра “Кіеў”, 14 снежня адбыўся дазволены ўладамі пікет, арганізаваны Рухам «Маці-328» сумесна ініцыятывай «Дзеці-328».

Паводле інфармацыі Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў “Наш Дом”, які з’яўляецца арганізатарам кампаніі  «Дзеці-328»,  мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі да несправядлівых прысудаў па чацвёртай частцы артыкула 328 Крымінальнага кадэксу і неабходнасці іх перагляду.

Пікет  ініцыятывы «Дзеці-328» у Кіеўскім скверы Мінска.

Родныя асуджаных перакананыя: многія справы па ч.4 арт. 328 КК кваліфікаваныя няправільна. У прыватнасці, у іх не фігуруюць лабараторыі або лабараторнае абсталяванне, асуджаныя не з'яўляліся ўладальнікамі інтэрнэт-магазінаў па продажы наркатычных рэчываў, не мелі грашовых рахункаў і не былі знаёмыя з іншымі звёнамі ў ланцугі наркабізнесу. Як правіла, іх выкарыстоўвалі ў якасці «гарматнага мяса» - кур'ераў, якія выконвалі даручэнні ад ананімных працадаўцаў. Пры гэтым усталяваць арганізатараў злачыннага бізнэсу ў большасці выпадкаў праваахоўнікі не маглі.

Пікет  ініцыятывы «Дзеці-328» у Кіеўскім скверы Мінска.

Сітуацыя з непаўналетнімі асуджанымі-328 мае свае юрыдычныя аспекты. Статыстыка, якую збірае кампанія «Дзеці-328», кажа пра тое, што ў цяперашні час у Беларусі па чацвёртай частцы гэтага артыкула адбываюць пакаранне не менш за 12 непаўналетніх на момант затрымання асуджаных. Пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем волі для асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, супярэчаць нормам міжнароднага заканадаўства ў галіне правоў дзіцяці. У прыватнасці, палажэнняў Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці, ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь.

Пікет  ініцыятывы «Дзеці-328» у Кіеўскім скверы Мінска.

 За пікетам назіралі некалькі супрацоўнікаў АМАПу і вяляся відэафіксацыя супрацоўнікам у цывмльным. Побач дзяжурыў аўтамабіль "хуткай дапамогі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства