viasna on patreon

"Я ўпэўнены, што людзей будзе шмат". Бюджэтнікаў і студэнтаў заганяюць на парад 9 траўня? Фота

2020 2020-05-05T12:16:56+0300 2020-05-05T13:02:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rodina_lenkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Мы вывучалі шмат варыянтаў. Але я прыйшоў пасля вывучэння ўсёй інфармацыі да такой высновы, што мы не можам адмяніць ні адно з гэтых мерапрыемстваў. Мы ніводнага мерапрыемства не адмяняем. Але, натуральна, з улікам абстаноўкі вельмі строга падыходзім да правядзення гэтых мерапрыемстваў. Нікога туды не цягнем і не заганяем. Я ўпэўнены, што і без таго, каб настойліва туды запрашаць, людзей будзе шмат", — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пра парад Перамогі падчас гутаркі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. У Беларусі масавыя мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне адмяняцца не будуць і пройдуць ужо ў найбліжэйшую суботу.

Фото: Андрей Ленкевич, проект «Прощай, Родина!» с 2011 года
Фота: Андрэй Лянкевіч, праект "Бывай, Радзіма!"з 2011 года

Нягледзячы на заяву прэзідэнта Беларусі аб добраахвотнасці наведвання мерапрыемства, вядомы шматлікія факты, калі студэнтаў, выкладчыкаў, бюджэтнікаў і іншых настойліва просяць наведаць парад. Аб дзясятках такіх выпадкаў паведамляецца, напрыклад, у тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу".

photo_2020-05-05-11.35.28.jpeg
Усе скрыншоты ўзятыя з тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу".

За наведванне парада студэнтам абяцаюць закрыць адпрацоўкі, першачарговы выбар пакоя пры далейшым засяленні ў інтэрнат, вызваленне ад практыкі, прыбаўку да стыпендыі і іншыя бонусы. Сярод такіх універсітэтаў, напрыклад, — БДЭУ, БДУ. 

Паведамляецца, што настойліва просяць наведаць парад супрацоўнікаў Беларускай чыгункі, Мінпрыроды і іншых структур. 

Пры гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя выказвае занепакоенасць рашэннем беларускіх уладаў правесці вайсковы парад 9 траўня. Пра гэта 4 траўня заявіў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў.

"Мы вельмі занепакоеныя магчымымі негатыўнымі наступствамі правядзення такога масавага мерапрыемства ў перыяд эпідэміі, — падкрэсліў ён. — Асаблівае хваляванне выклікае магчымы ўдзел у гэтым мерапрыемстве людзей сталага ўзросту, сярод якіх адзначаецца цяжкая хада захворвання і высокі ўзровень смяротнасці ад COVID-19".

Нагадаем, праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца ад традыцыйнага фармату правядзення парада памяці. Старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі лічыць немэтазгодным правядзенне параду ў цяперашніх умовах і спадзяецца, што ў беларусаў спрацуе інстынкт самазахавання і яны ўстрымаюцца ад наведвання мерапрыемства. Кіраўнік гомельскага філіяла "Вясны" Андрэй Стрыжак, адзін з каардынатараў кампаніі ByCovid19, спадзяецца, што ўлада ўсё ж такі прыме нейкія меры, якія змогуць забяспечыць абарону здароўя людзей. 

Раней СААЗ апублікавала спіс рэкамендацый для Беларусі па выніках місіі экспертаў, якія ацэньвалі, як краіна змагаецца з каранавірусам. Сярод рэкамендацый беларускаму ўраду — адкласці ўсе масавыя зборы і мерапрыемствы.

"Пір падчас чумы". Што думаюць пра парад 9 траўня праваабаронцы?

Днямі Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) апублікавала спіс рэкамендацый для Беларусі па выніках місіі экспертаў, якія ацэньвалі, як краіна змагаецца з каранавірусам. Сярод рэкамендацый беларускаму ўраду — адкласці ўсе масавыя зборы і імпрэзы. Пры гэтым улады Беларусі заяўляюць, што нават не разглядаюць магчымасць адмены або пераносу вайсковага параду 9 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства