viasna on patreon

Блогера Сяргея Ціханоўскага на дарогах краіны пераследуе міліцыя Відэа

2020 2020-05-05T13:37:46+0300 2020-05-05T13:37:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tihanovski_sud_0702.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ціханоўскі ў Гомельскім абласным судзе 7 лютага

Сяргей Ціханоўскі ў Гомельскім абласным судзе 7 лютага

Youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага пераследуе міліцыя. На аўтадоме Ціханоўскі разам з падпісантамі ездзіць па розных гарадах Беларусі і здымае сюжэты аб праблемах людзей. Чацвёртага траўня, падчас такой паездкі, ДАІ і міліцыянты на розных падставах некалькі разоў спынялі аўтадом і шукалі блогера.

Як распавёў Ціханоўскі “Радыё Свабода”, аўтадом спынялі спачатку пад Мазыром і Калінкавічамі, затым пад Магілёвам. Ён лічыць, што такім чынам міліцыя цісне на яго і хоча «закрыць рот».

«Учора ў Мазырскім раёне, у вёсцы Прудок, мы пад’ехалі да старшыні сельсавету, — расказаў блогер. — Яна стаяла з двума ці то “камітэтчыкамі“, ці то міліцыянтамі. І мы пачалі здымаць там. Нас было некалькі аўтамабіляў з падпісантамі і аўтадом. Я сеў у джып, і мы ад’ехалі. Міліцыянты спынілі аўтадом на ўездзе ў Мазыр, шукалі мяне, казалі пра нейкія пастановы. Але мяне ў аўтадоме не было. Тады міліцыя пагналася за джыпам — а мяне і там не было, бо мы памянялі аўтамабілі».

Потым некалькі аўтамабіляў з падпісантамі і аўтадом паехалі ў бок Калінкавічаў. І там іх спынялі супрацоўнікі ДАІ. Далей картэж рушыў у бок Магілёва.

«Аўтадом спынілі на аб’язной дарозе каля Магілёва. Убачылі, што мяне там няма, і адпусцілі хлопцаў. За джыпам пагналіся ДАІшнікі на «Джылі». Спынілі і пакаралі за адсутнасьць тэхагляду. Цяпер падпісанты і аўтадом у Магілёве — за імі ездзяць міліцыянты на “Ладзе“ і ”Джылі“», — адзначыў Ціханоўскі.

Сяргей Ціханоўскі бачыць некалькі прычын такой зацікаўленасці з боку міліцыі.

«Можа мяне шукаюць за акцыі супраць акумулятарнага заводу ў Брэсце — я там таксама прысутнічаў, — лічыць блогер. — Магчыма, хочуць пасадзіць на суткі — новыя ці тыя 15, якіх я пакуль не адбыў за акцыі ў падтрымку незалежнасьці ў сьнежні 2019 году».

Таксама блогер мяркуе, што міліцыянты такім чынам хочуць сарваць запланаваную ім на дзявятага траўня акцыю «АнтыПарад» у Бабруйску.

Нагадаем, што яшчэ ў студзені Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 15 сутак арышту за ўдзел і асвятленне снежаньскай акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі. Аднак тады яго не арыштавалі, і “суткі” засталіся неадбытымі. Цягам года блогера могуць затрымаць і адправіць іх адбываць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства