viasna on patreon

Твар сталічнай міліцыі: бацькоў кінулі за краты, пакінуўшы дома шасцігадовае дзіця Дапоўнена

2020 2020-06-06T14:43:30+0300 2020-06-06T18:37:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/9-300.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманую 5 чэрвеня ў Мінску нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве Алену Лазарчык у той жа дзень змясцілі да суда ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Днём раней такім жа чынам быў затрыманы і яе муж – актывіст Сяргей Мацкойць.

Дома, без нагляду бацькоў, застаўся іхні шасцігадовы сын.

Праваабаронцы занепакоеныя і абураныя такім дзікунскімі паводзінамі супрацоўнікаў міліцыі Кастрычніцкага РУУС Мінска і бачаць у іх дзеяннях прыкметы перавышэння службовых паўнамоцтваў.

Правааборонца “Вясны” Аляксей Лойка тэрмінова звярнуўся ў ГУУБ МУС з патрабаваннем неадкладна вызваліць Лазарчык Алену Мікалаеўну, якая другія суткі ўтрымліваецца ў ізалятары на Акрэсціна.

“Такія дзеянні міліцыі з’яўляюцца грубым парушэннем ч.2 арт.6.7 КаАП, якая забараняе арыштоўваць жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць непаўнагадовых дзяцей. Праваабаронца лічыць, што гэта з’яўляецца перавышэннем службовых паўнамоцтваў, бо Алена мае сына 2013 года нараджэння," – заяўляе ён.

Таксама праваабаронца звязваўся наўпрост у міліцыю па тэлефоне даверу.

Трубку падняў падпалкоўнік міліцыі аператыўны дзяжурны МУС Андрэй Дземідчук, які адказаў, што трэба звяртацца з пісьмовай заявай у МУС, яны дадуць адказ, альбо ў пракуратуру альбо ў Следчы камітэт.

Між тым – зараз выходныя, і дзіця на гэтыя дні застанецца без апекі бацькоў.

Дапоўнена: Як пазней стала вядома, Алёне Лазарчык прысудзілі арышт у 12 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства