viasna on patreon

Конкурс дызайну паштовак салідарнасці. Паспей прыняць удзел!

2020 2020-06-26T11:47:42+0300 2020-06-26T12:42:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pashtouki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адна з паштовак, дасланых на конкурс. Ілюстратарка Маргарыта ЦІхановіч

Адна з паштовак, дасланых на конкурс. Ілюстратарка Маргарыта ЦІхановіч

Беларуская Праваабарончая Школа і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў ў межах ініцыятывы “Майстэрня паштовак салідарнасці” абвесцілі конкурс дызайнаў друкаванай прадукцыі (паштоўкі, канверты) для далейшага друку і выкарыстання ў акцыях падтрымкі і салідарнасці з усімі затрыманымі ў час выбарчай кампаніі.

Арганізатары_кі ініцыятывы абяруць пяць дызайнаў і надрукуюць партыю паштовак ці канвертаў. Астатнія эскізы паштовак і канвертаў будуць выкладзены ў адкрыты доступ для друку ўсімі жадаючымі з мэтай выказвання падтрымкі вязням.

darja_rubleuskaja-1024x768.jpg
Дар'я Рублеўская. Фота Радыё Рацыя

Кам’юніці-каардынатарка Задзіночання Беларускіх студэнтаў і асістэнтка Беларускай Праваабарончай Школы Дар’я Рублеўская распавядае, што ідэя стварэння “Майстэрні” прыйшла нечакана:

“Я была дома і падпісвала паштоўкі, якія сама ўвечары намалявала. А потым падумала, што калі разам са мной будуць маляваць некалькі чалавек, калі ячшэ больш падпішуць ужо гатовыя паштоўкі, то вязні атрымаюць у разы болей лістоў-паштовак і салідарнасці. Напісала сваёй каляжанцы Лізе, прапанавала стаць суарганізатаркай і мастачкай сустрэч. Праз чатыры дні мы ўжо абвесцілі нашу першую сустрэчу”.

Конкурс арганізатары_кі вырашылі зладзіць для таго, каб прыцягнуць увагу да той сітуацыі, што зараз адбываецца ў краіне, калі за спробу паўдзельнічаць у выбарах і за выказванне свайго меркавання людзі патрапляюць за краты. Таксама, на думку Дар’і Рублеўскай, конкурс дае магчымасць большай колькасці людзяй, якія не хочуць ці не могуць маляваць і набываць паштоўкі, усё ж такі выказаць сваю салідарнасць.

Пераможцы конкурсу атрымаюць:

  • друк прадукцыі з пазначэннем аўтарства (па жаданні),
  • набор фірмовай мерч-прадукцыі Беларускай Праваабарончай Школы,
  • удзел у запісы прома-відэа (па жаданні).

Дэдлайн падачы эскізаў: да 23:55 30 чэрвеня 2020 года.

“Паштоўкі салідарнасці – адна з нямногіх прамых магчымасцяў выказаць сваю падтрымку вязням. Рэпосты ў Фэйсбуку і гісторыі ў Інстаграме яны не пабачаць у самы цяжкі перыяд, калі знаходзяцца ў няволі. Паштоўкі ж фізічныя, яны адбіваюць у сабе ўвагу людзей і мэсэджы салідарнасці "тут і зараз", – падкрэслівае Дар’я Рублеўская.

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча напісаць арыштаваным, але не ведае з чаго пачаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства