viasna on patreon

Сваякі Дзмітрыя Фурманава абвясцілі галадоўку Аўдыё

2020 2020-07-27T11:55:14+0300 2020-07-27T16:25:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volga_furmanava_i_volga_karakina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава – маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна – абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА№1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Яны патрабуюць вызваліць Дзмітрыя Фурманава, які быў затрыманы 29 траўня на пікеце ў Гродне разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі.  Акрамя гэтага, яны патрабуюць вызвалення людзей, якія незаконна ўтрымліваюцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (1-ы завулак Акрэсціна, 36 у Мінску), а таксама спынення крымінальных справаў па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Вольга Фурманава і Вольга Каракіна. Фота: Валанцёрская служба Вясны
Вольга Фурманава і Вольга Каракіна. Фота: Валанцёрская служба Вясны

Сваякі Дзмітрыя прыехалі ў Мінск раніцай 26 ліпеня. Яны планавалі праводзіць галадоўку суткі,  а затым прыходзіць кожны вечар па дзве гадзіны. Вольга Каракіна распавяла, што будзе трымаць галадоўку, колькі зможа. Прыехаў таксама і бацька Дзмітрыя Аляксандр Фурманаў. Ён не бярэ ўдзел у галадоўцы, бо мае інваліднасць.

Аляксандр Фурманаў і Вольга Фурманава
Аляксандр Фурманаў і Вольга Фурманава

Вольга Фурманава распавяла, што Дзмітрыя з моманту яго затрымання яны змаглі пабачыць толькі аднойчы – на судзе сёмага ліпеня ў Гродне, дзе яго, як і іншых фігурантаў “справы Ціханоўскага”, асудзілі на адміністрацыйны арышт. Суд праходзіў дыстанцыйна, праз Skype відэасувязь.

Паведамленне аб правядзенні галадоўкі Вольга Фурманава і Вольга Каракіна накіравалі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама  Старшыні адміністрацыі Прэзідэнта РБ, Старшыні Савета РБ, Міністру МУС РБ, старшыні Следчага Камітэта РБ, Начальніку СІЗА№1 г. Мінска, Генеральнаму пракурору РБ, Старшыні Вярхоўнага Суда,  Прадстаўніку ААН па правах чалавека ў Беларусі, Прадстаўніку ЕС у Беларусі, Спецыяльнаму дакладчыку па правах чалавека ў Беларусі.

Спіс палітычных вязняў у Беларусі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства