viasna on patreon

У ЮНІСЕФ заклікалі дапамагчы дзецям, пацярпелым у ходзе пратэстаў у Беларусі

2020 2020-08-15T20:01:05+0300 2020-08-15T20:01:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_30_bbc.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота Маршу 23 верасня 2020 года ў Мінску

Ілюстрацыйнае фота Маршу 23 верасня 2020 года ў Мінску

У ЮНІСЕФ назвалі "важным першым крокам" рашэнне беларускіх уладаў вызваліць некаторых затрыманых, у тым ліку непаўналетніх. Пра гэта заявіла рэгіянальны дырэктар дзіцячага фонду ААН Афшан Хан. Разам з тым яна выказала заклапочанасць з нагоды паведамленняў аб празмерным ужыванні сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту, у тым ліку – супраць непаўналетніх.

"У ЮНІСЕФ гатовыя падтрымаць усе дзеянні, накіраваныя на абарону і далейшае прасоўванне правоў дзяцей у Беларусі", - гаворыцца ў заяве Хан.

У гэтым кантэксце ў дзіцячым фондзе ААН нагадалі аб Канвенцыі аб правах дзіцяці, у якой гаворыцца пра тое, што арышт, затрыманне або заключэнне дзіцяці павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, быць кароткімі па часе і прымяняцца выключна ў якасці скрайняй меры.

У такіх выпадках улады абавязаныя "неадкладна апавясціць афіцыйных апекуноў дзіцяці, якія таксама павінны прысутнічаць падчас любых дзеянняў, якія ажыццяўляюцца праваахоўнымі органамі ў дачыненні да непаўналетніх".

"Дзеці сталі сведкамі [гвалту], а ў многіх выпадках і наўпрост пацярпелі ў выніку палітычнага гвалту ў краіне, - падкрэсліла Афшан Хан. - Яны маюць патрэбу ў неадкладнай медыцынскай, псіхалагічнай і юрыдычнай падтрымцы".

Пратэсты ў Беларусі пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў краіне ў мінулую нядзелю, 9 жніўня. Людзі выйшлі на вуліцы пасля з'яўлення дадзеных аб парушэннях, дапушчаных у ходзе галасавання.

У бальніцу з Партызанскага РУУС Мінска прывезлі моцна збітага 16-гадовага падлетка, ён быў у коме

У рэанімацыі 3-й дзіцячай бальніцы Мінска зараз ляжыць 16-гадовы Цімур М. Туды яго даставілі з Партызанскага РУУС 13 жніўня, а 12 жніўня затрымалі ў раёне Каменнай Горкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства