viasna on patreon

“Вясна” працуе над пошукам зніклых падчас акцый пратэсту грамадзян. Звяртайцеся!

2020 2020-08-18T20:54:00+0300 2020-08-19T07:51:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne-minsk-2020-08-13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота: БелСАТ

Ілюстрацыйнае фота: БелСАТ

У перыяд з 9 па 14 жніўня ў Беларусі было затрымана каля сямі тысяч мірных пратэстоўцаў. Пра звестках МУС РБ у цяперашні час у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (ЦІП ГУУС) знаходзяцца 6 грамадзян, з якімі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Астатнія затрыманыя вызваленыя.

Аднак у розных СМІ з’яўляецца інфармацыя аб зніклых удзельніках акцый пратэсту, якіх дагэтуль не ўдалося адшукаць ні праваабаронцам, ні блізкім і сваякам. Партал TUT.BY запусціў спецыяльны сервіс  для пошуку прапаўшых пасля акцый людзей. Зараз там 24 прозвішчы. Аднак па некаторых звестках такіх людзей налічваецца значна больш.

Ніякай інфармацыі пра іх лёс ад кампетэнтных дзяржаўных органаў не паступае.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, чые блізкія ці знаёмыя зніклі ў перыяд з 9 па 13 жніўня ў Мінску або ў іншых гарадах, з просьбай паведаміць неабходную інфармацыю праваабаронцам па тэлефоне “Вясны” (017) 394 63 11.

Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам высветліць лёс зніклых грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства