Навіны на тэму: Валянцін Стэфановіч
13.09.2019 Юрый Мяцельскі: “Наш голас – гэта тая каштоўнасць, якую шмат хто хоча прысвоіць, скрасці і падмяніць”
Дзве найбуйнейшыя беларускія праваабарончыя арганізацыі – праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт – у 11 раз праводзяць кампанію па назіранні за парламенцкімі выбарамі. У новым відэа тэлеканалу “Белсат” яны заклікаюць далучыцца да назірання ўсіх неабыякавых грамадзян.
11.09.2019 Валянцін Стэфановіч пра метамарфозы прававой думкі ад ЦВК
З пачаткам кампаніі назірання за парламенцкімі выбарамі аднавілася даўняя дыскусія з ЦВК аб праве назіральнікаў рабіць фота-відэа-аўдыё запісы падчас назірання за выбарамі, уключна з падлікам бюлетэняў.
06.09.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Сумна, нецікава, прадказальна
Што ж новага паказалі першыя этапы выбарчай кампаніі? Адказаць на гэтае пытанне можна вельмі простра – нічога. Нічога істотна новага.
28.08.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Сельскагаспадарчыя войскі
Кожны год нязменны кіраўнік краіны патрабуе мабілізацыі ўсіх сіл на бітву за ўраджай. Усё для фронта, усё для пабеды! Не іначай.
21.08.2019 «Прынцып адзін і той жа: ня важна, хто абгадзіўся, каровы ці сілавікі». Праваабаронца пра сакрэтны даклад
Нічога новага і «сакрэтнага» ў дакладзе пра стан спраў у праваахоўных органах няма, — кажа праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.
21.08.2019 Валянцін Стэфановіч: Гэтая сістэма парадзіла беспакаранасць
Па меркаванню праваабаронцы, гэтыя нарады наўрад ці дадуць нейкі плён — пакрычыць кіраўнік краіны і супакоіцца. Патрэбны сістэмныя рэформы, большая празрыстасць органаў, стварэнне нацыянальных інстытутаў па абароне правоў чалавека, у прыватнасці, офіса адмысловага ўпаўнаважанага.
12.08.2019 Праваабаронца: «Беларускай супольнасці ўжо напляваць»
Ці будуць адрознівацца цяперашнія парламенцкія выбары ад папярэдніх. І ці варта за імі назіраць?
17.07.2019 Валянцін Стэфановіч: Паездкі грамадскай назіральнай камісіі ў калоніі нагадваюць экскурсіі
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, чаму грамадская назіральная камісія не бачаць гэтых фактаў.
26.06.2019 Ігнараванне праблемы катаванняў – шматгадовая практыка беларускіх уладаў
Нягледзячы на існаванне рэкамендацый міжнародных органаў, распрацаваныя механізмы для комплекснага вырашэння праблемы катаванняў, Беларусь не спяшаецца рабіць захады ў гэтым накірунку. Усё ўпіраецца ў палітычную волю беларускай дзяржавы. А дакладней -- у яе адсутнасць.
14.05.2019 Што варта змяніць у беларускай Канстытуцыі?
Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч распавёў "Радыё Рацыя" пра тое, якімі, на яго погляд, павінны быць змены ў Канстытуцыі Беларусі.
29.04.2019 Праваабаронца намагаецца пакараць суддзю, які абмежаваў доступ у суд над Пятрухіным усім жадаючым
Спасылаючыся на артыкулы 91, 92, 95 Кодэкса Республікі Беларусь аб аб судаўладкаванні і статусе суддзяў прааабаронца просіць старшыню абласнога суда ўзбудзіць дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні суддзі суда Леніскага раёна Брэста Аляксандра Семянчука.
23.04.2019 Правядзенне мірных сходаў пад пагрозай: кошты за паслугі міліцыі непад'ёмныя
Аплата паслуг аховы грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў робіцца рэальнай праблемай для іх арганізатараў і ставіць правядзенне саміх мерапрыемстваў пад пагрозы.
18.04.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Беларуская Галгофа
Праваабаронца і блогер Валянцін Стэфановіч з дапамогай выяўленчых сродкаў адгукнуўся на варварскае знішчэнне крыжоў ва урочышчы Курапаты — месцы масавых растрэлаў грамадзян у сталінскія часы.
16.04.2019 Валянцін Стэфановіч: Улада імкнецца надаць палітычны кантэкст справе Зміцера Паліенкі
Пра падаплёку і сутнасць крымінальнага пераследу актывіста Зміцера Паліенкі разважае праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
29.03.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Інакш - ніяк
Неяк на днях, чарговы барзапісец-калюмніст вядомай дзяржаўнай мега-газеты "Советская Белоруссия" (яна ж Беларусь сегодня) нехта Андрэй па прозвішчу Мукавозчык вырашыў ментарскім тонам павучаць нас уму-розуму ў сваім артыкуле, прысвечанаму нядаўняму затрыманню рок-музыкаў 25 сакавіка Менску.