04.09.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2022
У краіне паглыбляецца грамадска-палітычны крызіс, пагаршаецца становішча ў галіне правоў чалавека. Улады працягваюць ужываць крымінальны і адміністрацыйны пераслед беларусаў з палітычных матываў.
03.08.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2022
У ліпені споўніўся год, як старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі змешчаныя ў СІЗА паводле надуманых абвінавачванняў.
04.07.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2022
Катаванні і забароненыя віды абыходжання па-ранейшаму ўжываюцца ў дачыненні да арыштаваных і падчас расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў.
03.06.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2022
У абвешчаны праваабаронцамі "Вясны" Дзень палітвязня ў Беларусі акцыі ў памяць пра загінулага ў калоніі Вітольда Ашурка і ў знак салідарнасці з больш як 1 200 палітвязнямі прайшлі ў розных гарадах і краінах свету.
04.05.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2022
Крымінальную справу каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай, валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітзняволеных актывістаў анархісцкага руху пачалі разглядаць у Мінскім гарадскім судзе.
04.04.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2022
Працяг вайны ва Украіне і яе наступствы кардынальна змянілі актуальны парадак дня ў Еўропе і ў свеце. Падтрымка беларускімі ўладамі расійскай агрэсіі прывяла да новых санкцый у дачыненні да Беларусі.
03.03.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2022
27 лютага адбыўся рэферэндум па пытанні занясення змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Экспертная місія па назіранні за працэсам правядзення рэферэндуму кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зафіксавала шматлікія парушэнні закона падчас яго правядзення.
02.02.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2022
У месцах несвабоды па прысудах судоў на 1 лютага знаходзіліся 1 022 палітвязні; іх колькасць працягвае няўхільна павялічвацца.
05.01.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2021 годзе. Аналітычны агляд
Выбары прэзідэнта і масавыя пратэсныя выступленні, якія адбыліся пасля іх, на працяглы тэрмін вызначылі палітычную сітуацыю ў Беларусі.
31.12.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2021
На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна прымяняць крымінальны пераслед грамадзян па палітычных матывах, прызначаючы дэманстратыўна жорсткія пакаранні асобным палітвязням.
02.12.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2021
Сябра ПЦ «Вясна», кіраўнік Цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка і валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца асуджаныя адпаведна да трох гадоў і двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі.
02.11.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2021
У месцах няволі знаходзіцца 831 палітвязень, іх колькасць працягвае няўхільна павялічвацца.
01.10.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2021
Па дадзеных ПЦ "Вясна", у верасні судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да прынамсі 136 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.
01.09.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2021
На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. Па дадзеных ПЦ “Вясна”, у жніўні судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да прынамсі 136 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.
02.08.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2021
14 ліпеня затрыманыя і змешчаныя пад варту яшчэ трое сябраў ПЦ "Вясна": старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, сябра Рады ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, юрыст, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч.