Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
02.06.2021 У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Іванам Багдзевічам
Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
01.06.2021 Тры гады "хіміі" прызначаныя па чарговай справе па жнівеньскіх падзеях
Суд Фрунзенскага раёна горада Менска вынес прысуд ў дачыненні да 21-гадовага Іллі Гагіева.
28.05.2021 15 сутак трэці раз запар і штаф у 200 базавых. Як праходзяць суды па адміністрацыйных справах
27 траўня ў раённых судах Мінска разглядалі адміністрацыйныя справы ў дачыненні затрыманых за удзел у дваравых маршах, а таксама тых, хто размяшчаў "пратэсную сімволіку" ў вокнах сваіх кватэр.
27.05.2021 Больш за 75 сутак арышту і 11 000 рублёў штрафаў: вынікі судовых разглядаў за 25-27 траўня
На працягу трох дзён раённыя суды ў Мінску і рэгіёнах працягвалі прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці грамадзянаў, што нейкім чынам выказвалі свой мірны пратэст супраць дзеянняў уладаў ці выпадкова трапілі пад затрыманне.
24.05.2021 Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 24 траўня?
У панядзелак - 24 траўня - у судах Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якіх затрымлівалі на вуліцы ці забіралі з дома.
21.05.2021 Суды за тры дні: вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў 19-21 траўня
З 19 па 21 траўня ў судах працягваюцца нешматлікія адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да затрыманых з-за нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі (налепкі, сняжынкі ды інш), размешчанай у вокнах кватэраў і нават на аўтамабілях.
18.05.2021 Чацвёрты дзень суда па "справе студэнтаў": як выкладчыкі выступаюць сведкамі
18 траўня суд Савецкага раёна на выязным пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разглядаць крымінальную "справу студэнтаў". На пасяджэнні дапыталі сведак - выкладчыкаў і прадстаўнікоў адміністрацыі БДПУ і МДЛУ.
18.05.2021 У Мінску працягваюць судзіць раварыстаў і не толькі. Вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў за 18 траўня
18 траўня ў раённых судах Мінска працягваюць судзіць па адміністрацыйных справах затрыманых у нядзелю раварыстаў на нефармальных гонках Toure de Tsna. 11 чалавек былі асуджаныя ў судзе Савецкага раёна ўчора на тэрміны арышту ад 10 да 15 сутак.
17.05.2021 Па адміністрацыйных справах судзяць студэнтаў і раварыстаў. Вынікі судоў за 17 траўня
У сталічных раённых судах 17 траўня разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да студэнтаў, што былі затрыманыя ў пятніцу каля Дома правасуддзя, і раварыстаў, што былі затрыманыя ў нядзелю на нефармальных роварных гонках Toure de Tsna.
15.05.2021 У Магілёве асудзілі журналістаў, Паўла Севярынца паставілі на ўлік. Хроніка палітычнага пераследу 15 траўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.
14.05.2021 Суткі і штрафы. Вынікі адміністрацыйных судоў за 13 і 14 траўня
У раённых судах Мінска 13 і 14 траўня адбываюцца разбіральніцтвы адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых грамадзянаў за выкарыстанне імі нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі і ўдзелу ў мірных акцыях пратэсту.
12.05.2021 На суткі адпраўляюць затрыманых у Дзень Перамогі і наступныя дні
10 і 12 траўня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў Дзень Перамогі, а таксама за выкарыстанне нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі.
07.05.2021 Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах? Вынікі за 5-7 траўня
З 5 па 7 траўня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі за сцягі і налепкі на вокнах, вывешванне бчб-сцягоў і іншай сімволікі, а таксама спяванне песняў у пераходзе ды інш.
04.05.2021 Вынікі адміністрацыйных судоў за 3 і 4 траўня
3 і 4 траўня адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў выходныя і раней, за сцягі і налепкі на вокнах, вывешванне адзення па бела-чырвона-белай схеме на балконе ды па іншых падставах.
03.05.2021 Маскі, сардэчкі, лампадкі каля храму: што яшчэ трапіла ў спіс "забаронкі" для беларусаў у красавіку (+інфаграфіка)
"Вясна назірае" склала спіс дзіўных і недарэчных прычын, за якія беларусаў каралі ў красавіку, а валанцёры и валанцёркі "Вясны" падрыхтавалі інфаграфіку па адміністрацыйных судах за красавік.