Навіны на тэму: Плошча-2010
15.02.2011 У контрвыведцы Наста Лойка правяла 15 хвілінаў
Пасьля неаднаразовых тэлефанаваньняў праваабаронца Наста Лойка пагадзілася сустрэцца са следчым контвыведкі. Сустрэча адбылася 15 лютага і доўжылася 15 хвілінаў. Прычым абяцанай позвы Лойка так і не дачакалася, аднак паколькі паабяцала следчым з’явіцца на допыт, слова сваё выканала.
15.02.2011 Кіраўнік Еўрапарламента патрабуе тэрмінова вызваліць Андрэя Пачобута
Па меркаванні сп-ра Бузэка, 15-суткавы арышт, на які асудзілі журналіста, з’яўляецца праявай «ціску ўладаў ў Мінску на тых грамадзян сваёй краіны, якія маюць смеласць думаць інакш і гаварыць пра гэта адкрыта».
15.02.2011 Навагрудцам адмовілі ў змяненні меры стрымання Н.Палажанкі
Вернікам царквы “Новае пакаленне” з Навагрудка адмовілі ў хадайніцтве па змене меры стрымання Насты Палажанкі, якая падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску і зараз знаходзіцца пад следствам у СІЗА КДБ.
15.02.2011 Сёння выклікаюць позвай у КДБ маладафронтаўца Змітра Ясевіча
Актывіст быў збіты на Плошчы і патрапіў у шпіталь, магчыма, з-за гэтага ён пазбег затрымання і суда ўжо адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.
14.02.2011 17 лютага пачынаюцца суды ў справе аб масавых беспарадках
Паводле непацверджанай інфармацыі, на гэты дзень прызначаны разгляд справы Васіля Парфянкова. Аб гэтым “Белсату” паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
14.02.2011 Следчы КДБ прызначыў сустрэчу даверанай асобе Рымашэўскага, каб уручыць позву
Таццяне Шамбалавай, якая была падчас выбараў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, патэлефанаваў следчы Камітэту дзяржбяспекі Андрэй Махуноў і запытаў пра яе цяперашняе месцазнаходжанне. Следчы прапанаваў дзяўчыне сустрэцца недзе ў горадзе, калі яна зараз не дома, каб асабіста ўручыць ёй позву на допыт. Аднак Т. Шамбалава прапанавала выслаць позву поштай.
14.02.2011 На Валадарцы катуюць адсутнасцю сну
Як стала вядома праваабаронцам, у СІЗА па вул. Валадарскага ў Мінску прымяняецца новы від катаванняў – змяшчэнне ў камеру № 69, дзе першыя двое сутак чалавек праводзіць без сну і час ад часу сядзяць хворыя на сухоты.
14.02.2011 Мікіту Краснову праз суседзяў перадалі позву на допыт
Моладзевага актывіста Мікіту Краснова, падазраванага па артыкуле 293, які зараз знаходзіцца за межамі Беларусі, выклікалі на допыт. Як стала вядома, супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведалі бацькоў Мікіты ў пятніцу, 11 лютага, аднак тыя не адчынілі дзверы. Тады яны распыталі пра актывіста ў суседзяў і праз іх перадалі для яго позву на допыт.
14.02.2011 Прафесара Георгія Лепіна выклікаюць на допыт
Васьмідзесяцігадовага прафесара Георгія Лепіна сёньня па тэлефоне выклікалі на допыт да следчага ў Кастрычніцкі РУУС Менска. Яго хочуць апытаць па падзеях 19 сьнежня.
14.02.2011 Крымінальная справа супраць расейцаў Брэўса і Гапонава паступіла ў суд
Справу будзе разглядаць Менскі гарадзкі суд. Арцёма Брэўса і Івана Гапонава вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 19 сьнежня.
11.02.2011 У Магілёве Паўла Варашылава дапыталі на працы
Супрацоўнікі УКДБ па Магілёўскай вобласці наведаліся на працу да грамадскага актывіста Паўла Варашылава, дзе і дапыталі яго ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня.
11.02.2011 КДБ выклікаў івацэвіцкіх актывістаў для папярэджання
Удзельнікаў акцыі 19 снежня ў Мінску Станіслава Халадовіча і Уладзіслава Мікалайчыка з Івацэвічаў выклікалі ў Бярозаўскі міжраённы аддзел КДБ для правядзення размовы.
11.02.2011 Пачобута асудзілі на 15 сутак
11 лютага гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута асудзілі за ўдзел у акцыі 19 студзеня.
11.02.2011 Пракуратура “дасціпна” выйшла з сітуацыі
“За перыяд з 24 па 29 снежня 2010 г. у кнігу заўвагаў і прапановаў асобамі, якія ўтрымліваліся ў ЦІП, унесена восем падзякаў на адрас адміністрацыі і супрацоўнікаў установы”, - на гэтым акцэнтуецца менская гарадская пракуратура ў адказе жыхару сталіцы Сяргею Пякарчыку. Ён быў затрыманы 19 снежня ў раёне плошчы Незалежнасці і абскарджваў парушэнні сваіх законных правоў і інтарэсаў супрацоўнікамі міліцыі, у тым ліку і падчас адбыцця адміністратыўнага арышту ў ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна.
11.02.2011 Human Rights Watch заклікае расследаваць факты жорсткага абыходжання з затрыманымі пасля падзей 19 снежня
Праваабаронцы Human Rights Watch заклікаюць беларускія ўлады правесці неадкладнае расследаванне фактаў жорсткага абыходжання з затрыманымі ўдзельнікамі падзей 19 снежня. Адпаведная заява размешчана на сайце арганізацыі.