Навіны на тэму: свабода перамяшчэння
19.03.2012 Станіслава Шушкевіча не выпусьцілі зь Беларусі
18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы ссадзілі з Цягніка «Менск-Вільня» Станіслава Шушкевіча, старшыню Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.
15.03.2012 Гары Паганяйлу зрабілі невыязным па суду, якого не было
Менавіта такую прычыну забароны назвалі юрысту БХК у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі.
15.03.2012 Заява ГА “БАЖ” з нагоды абмежавання права на выезд з краіны журналістаў і сябраў арганізацыі
Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адзначае няўхільнае пагаршэнне сітуацыі са свабодай слова і іншымі грамадска-палітычнымі правамі ў краіне.
15.03.2012 Жану Літвіну і Міхася Янчука не выпусьцілі з краіны
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна не змагла сёньня раніцай вылецець зь менскага аэрапорту ў Варшаву. Памежнікі заявілі, што ёй “часова абмежаваны” выезд за мяжу, і паставілі ў ейны пашпарт адпаведны штамп.
14.03.2012 Старшыня БХК Алег Гулак стаў невыязным?
Пра тое, што ў дачыненні да яго дзейнічае забарона на выезд за межы Беларусі, праваабаронца даведаўся ў міграцыйнай службе Фрунзенскага РУУС, куды звярнуўся 14 сакавіка.
14.03.2012 Карняенка просіць Генпракуратуру знайсці спісы невыязных апазіцыянераў
Лісты з патрабаваннем патлумачыць прычыны забароны на выезд з Беларусі ён накіроўвае ў Генпракуратуру, Памежны камітэт і аддзел па грамадзянстве і міграцыі.
14.03.2012 Шэф-рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько ссадзілі з цягніка на Вільню
Яму заявілі, што ён знаходзіцца ў спісах невыязных з Беларусі.
14.03.2012 Сяргею Шупу адмоўлена ў беларускай візе
Журналісту Беларускай службы радыё «Свабода» (Прага) Сяргею Шупу адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Сёння журналіст, які жыве ў сталіцы Чэхіі, атрымаў у беларускім консульстве свой пашпарт з пазнакай «адмоўлена».
12.03.2012 Барысаў: Ігара Аскерку асудзілі на 10 сутак
У Барысаве сёння адбыўся суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Ігарам Аскерка, сынам асуджанага за акцыю ў падтрымку палітвязня Андрэя Саннікава актывіста Анатоля Аскеркі. Ігар Аскерка быў арыштаваны ўчора каля будынка Барысаўскага раённага суда пасля таго, як разгарнуў плакаты ў падтрымку палітвязняў і ў падтрымку свайго бацькі.
11.03.2012 “Спіс невыязных” у дзеянні: Стэфановіча не выпусцілі за мяжу
Сёння, 11 сакавіка, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч не змог выехаць з Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выездзе.
07.03.2012 Анатолю Лябедзьку забаранілі выезд у ЕС
“Чорны спіс” беларускіх апазіцыянераў, якім забаронены выезд за мяжу, існуе і дзейнічае. Сёння на беларуска-літоўскай мяжы лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку паведамілі, што ён не можа выехаць у краіны ЕС.
02.03.2012 Генпракуратура пагражае крымінальнымі справамі за заклікі да санкцый
Такую заяву зрабіў начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Павал Радзівонаў.
01.03.2012 Улады Беларусі ствараюць "спіс невыязных"?
Улады разглядаюць магчымасць абмежавання выезду з краіны для асобаў, якія прама заклікалі да ўвядзення санкцый супраць Беларусі, паведаміла TUT.BY крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны.
22.02.2012 Польскіх дэпутатаў не пусьцілі ў Беларусь
Шасьцярых дэпутатаў польскага Сэйму, чальцоў камісіі па сувязях з палякамі замежжа, не ўпусьцілі ў Беларусь – паведаміў старшыня парлямэнцкай камісіі дэпутат Адам Ліпіньскі.
14.02.2012 Брытанская асацыяцыя адвакатаў заклікае ўлады Беларусі вырашыць праблему з пашпартам Алега Волчака
Брытанская асацыяцыя адвакатаў-сацыялістаў звярнулася да ўлад Беларусі з патрабаваннем вярнуць пашпарт праваабаронцу Алегу Волчаку.