Навіны на тэму: выбары-2014
21.03.2014 Палата прадстаўнікоў задаволена працай дэпутата-“губернатара”
Валерый Каранкевіч накіроўваў некалькі зваротаў з прапановамі аб спыненні паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Краўцова У. В. у сувязі з невыкананнем ім дэпутацкіх абавязкаў і ў сувязі з прызначэннем яго на дзяржаўную пасаду старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
21.03.2014 У Магілёве зафіксаваныя выпадкі прымусовага галасавання
Студэнтаў і жыхароў інтэрнатаў гоняць на датэрміновае галасаванне.
20.03.2014 Навучэнцы аршанскага медкаледжу галасуюць пад кантролем
На ўчастак №6 Маладзёжнай выбарчай акругі прыйшла жанчына і сказала выбарчай камісіі, што мусіць паглядзець, як галасуюць студэнты медыцынскага каледжу. Пра гэты выпадак паведаміў назіральнік Яўген Анішчанка.
20.03.2014 Віцебскіх выбаршчыкаў "вучаць", за каго галасаваць
У кабінах для галасавання з'явіліся ўзоры бюлетэняў з "галачкамі" – якраз у тых месцах, дзе ў сапраўдных бюлетэнях надрукаваныя прозвішчы "патрэбных" кандыдатаў. Пра гэта паведаміў віцебскі назіральнік Вадзім Кузьмін.
20.03.2014 Мікашэвічы: Леаніда Дубаносава ізалююць ад выбаршчыкаў (дакументы)
Леанід Дубаносаў 17 сакавіка звярнуўся ў гарвыканкам з заявамі на правядзенне 8 пікетаў у розных месцах горада 19-20 сакавіка. Папярэдне спраўдзіўся, ці вольныя гэтыя месцы. Яму адказалі, так, пішыце заявы. Але адказы на правядзенне пікетаў атрымаў адмоўныя.
20.03.2014 Датэрміновае галасаванне: прымус, прыпіскі, ціск на назіральнікаў
За два дні датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя саветы назіральнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зафіксаваныя шматлікія і разнастайныя парушэнні: меў месца прымус да удзелу у датэрміновым галасаванні, завышэнні колькасці выбаршчыкаў, факты ціску на саміх назіральнікаў.
20.03.2014 Баранавічы: падлік галасоў пройдзе па старой адпрацаванай схеме
У адказе паведамляецца, што “…агучванне кожнага канкрэтнага бюлетэня не можа быць прынята камісіяй, бо ў выніку вялікай колькасці выбаршчыкаў працэс падліку галасоў значна зацягнецца па часе”.
20.03.2014 Баранавічы: выступу на радыё кандыдат так і не дачакаўся
Мікалай Чарнавус паведамляе, што падрыхтаваў выступленне па радыё, аднак ніхто яго так і не запрасіў. У сваёй скарзе ён піша, што старшыня тэрытарыяльнай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларыса Антонава наўмысна не ўключыла яго прозвішча ў спіс кандыдатаў для выступлення па радыё.
20.03.2014 Рэчыца: старшыня райвыканкаму палохае выбаршчыкаў апазіцыяй і падзеямі ва Украіне
На самой справе, як ён піша, апазіцыя хоча не дабра для народа, а «раскачаць наш човен знізу, праз укараненне сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя органы ўлады». Віталь Панчанка ўпэўнена піша, што прадстаўнікі апазіцыі «грошы на гэта атрымалі, якія трэба адпрацаваць».
20.03.2014 Назіральніца з Рагачова скардзіцца на невыкананне Выбарчага кодэксу
Назіральніцы Разумавай у парушэння закона было адмоўлена ў акрэдытацыі на выбарчым участку.
20.03.2014 Брэст: кандыдаты лічаць, што выкарыстанне бюлетэняў без выходных дадзеных дае магчымасці для фальсіфікацый
Так, кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарсавета Аляксандр Мельнік звярнуўся з гэтай нагоды ў абласную пракуратуру і патрабуе правесці праверку па факту выкарыстання такіх бюлетэняў на ўчастку для галасавання па выбарчай акрузе №31.
20.03.2014 На агітацыйнай улётцы кандыдата няма выходных дадзеных (фотафакт)
На перадвыбарчай агітаыцйнай улётцы кандыдата ў дэпутаты Бараўлянскага сельскага савета Максіма Урванцава, які балатуецца па 6-й Лясной выбарчай акрузе №12, адсутнічаюць выходныя дадзеныя.
20.03.2014 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю!
24 сакавіка адбудзецца прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках назірання за выбарамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання.
19.03.2014 Гомель: на двух участках яўка, па дадзеных назіральнікаў, ужо завышана ў 10 разоў
Калі ў першы дзень датэрміновага галасавання, 18 сакавіка, на участку №8 яўка, па дадзеных назіральнікаў і пратаколу камісіі супала – 10 чалавек, то 19 сакавіка назіральнікі налічылі 11 чалавек, а ў выніковым пратаколе камісіі з'явілася лічба «112 чалавек». На ўчастку №9 за 19 сакавіка назіральнікі налічылі 10 чалавек, а ў пратаколе з'явілася лічба «121 чалавек».
19.03.2014 Шклоў: пра судзімасць старшыні райсавета ўпарта адмаўляюцца паведамляць выбаршчыкам
Рыгор Кастусёў атрымаў адказ з пракуратуры Шклоўскага раёна на сваю паўторную заяву, у якой ён прасіў патлумачыць, на якой падставе пасаду старшыні Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў займае Міхаіл Паўловіч, які мае судзімасць.