Навіны на тэму: выбары-2014

Ярмошына параіла кандыдатам у дэпутаты пісаць блогі

19.03.2014 Ярмошына параіла кандыдатам у дэпутаты пісаць блогі

Калі выбаршчыкі не ходзяць на сустрэчы з кандыдатамі ў дэпутаты, то апошнім варта абзавесціся блогамі, каб народ змог даведацца пра іх.

У Магілёве на многіх участках адсутнічаюць стэнды для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты

19.03.2014 У Магілёве на многіх участках адсутнічаюць стэнды для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты

"Дырэктар сярэдняй школы №26 Макарчыкаў, які з’яўляецца адначасова і старшынёй адной з гэтых выбарчых камісій, сказаў, што паставіць гэтыя стэнды толькі ў асноўны дзень галасавання 23 сакавіка”, - кажа Паўлоўскі.

Мікашэвічы: назіранне з выпрабаваннямі

19.03.2014 Мікашэвічы: назіранне з выпрабаваннямі

"Яшчэ падчас рэгістрацыі 17 сакавіка мы звярнулі ўвагу, што стол для назіральнікаў стаіць у кутку так далёка, што нічога не відаць, што адбываецца на самім участку: ні кабінак для галасавання, ні скрынкі для галасавання. Мы папрасілі пераставіць столік, але нам у гэтым было адмоўлена".

У Бараўлянах на выбарчых участках не было звестак пра альтэрнатыўнага кандыдата

19.03.2014 У Бараўлянах на выбарчых участках не было звестак пра альтэрнатыўнага кандыдата

У Бараўлянах на выбарчых участках № 1 і 3 1-й Бараўлянскай выбарчай акругі № 5 па выбарах у Мінскі раённы савет дэпутатаў у першы дзень датэрміновага галасавання не было інфармацыі (фота і кароткая біяграфія) пра прамоўцу Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Пракаповіча, тады як пра яго суперніка інфармацыя была.

Грамадзяне адмаўляюцца ісці на выбары: "Навошта галасаваць за дэмагогаў, якія ігнаруюць нас і законы"

18.03.2014 Грамадзяне адмаўляюцца ісці на выбары: "Навошта галасаваць за дэмагогаў, якія ігнаруюць нас і законы"

18 сакавіка група грамадзянаў з розных рэгіёнаў Беларусі заявіла пра сваю адмову ад удзелу ў маючых адбыцца мясцовых выбарах. На сустрэчы з журналістамі ў Мінску яны распавялі пра свае прычыны недаверу да «кішэнных» дэпутатаў.

Назіральнікі фіксуюць парушэнні на выбарчых участках у Віцебску

18.03.2014 Назіральнікі фіксуюць парушэнні на выбарчых участках у Віцебску

"Не магу ўстрымацца, каб не працытаваць адказ старшыні Ігара Керасёва. Ён напісаў літаральна наступнае: "этот фальшивый и гнусно поганый опус я оставляю без удовлетворения и рассматриваю его как попытку создания препятствий для проведения выборов".

Брэст: ад назіральніка запатрабавалі не прадугледжаны заканадаўствам дакумент

18.03.2014 Брэст: ад назіральніка запатрабавалі не прадугледжаны заканадаўствам дакумент

17 сакавіка падчас акрэдытацыі назіральнікам на выбарчым участку № 52 Брэста сябры камісіі запатрабавалі ў Уладзіміра Вялічкіна пакінуць заяву грамадзян на вылучэнне яго ў якасці назіральніка.

Орша: за адну гадзіну на ўчастку запісалася галасаваць на даму 340 чалавек

18.03.2014 Орша: за адну гадзіну на ўчастку запісалася галасаваць на даму 340 чалавек

"Мы дзяжурым на ўчастку папераменна з Мікалаем Клешчанком, даверанай асобай кандыдата Віталя Тамашэвіча. Яму і паведамілі, што ў першую ж гадзіну галасавання запісаліся адразу 340 чалавек, якія хочуць, каб да іх прыехалі са скрыняй. Гэта – амаль трэцяя частка ад колькасці ўсіх выбаршчыкаў на ўчастку!"

18.03.2014 У Воршы на адным участку на галасаванне па хатах "запісаліся" 340 чалавек

У Воршы на большасці выбарчых участкаў назіральнікам не даюць магчымасці адзнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў, пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Анішчанка.

Прымушаюць галасаваць датэрмінова – інфармуй праваабаронцаў

18.03.2014 Прымушаюць галасаваць датэрмінова – інфармуй праваабаронцаў

Зварот прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” да выбаршчыкаў Беларусі

Пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў

18.03.2014 Пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў

18 сакавіка ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць па 22 сакавіка ўключна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.

Гродзенская абласная камісія не задаволіла скаргу Вадзіма Саранчукова

17.03.2014 Гродзенская абласная камісія не задаволіла скаргу Вадзіма Саранчукова

Гродзенская абласная выбарчая камісія, як паведаміў прысутны на яе паседжанні незалежны назіральнік Віктар Сазонаў, разгледзела 17 сакавіка два пытанні – скаргу старшыні гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, а таксама гатоўнасць да правядзення выбараў прадстаўнікоў міліцыі і МНС.

Кандыдацкага фонду хапае толькі на публікацыю аднаго артыкулу ў газеце (дакумент)

17.03.2014 Кандыдацкага фонду хапае толькі на публікацыю аднаго артыкулу ў газеце (дакумент)

"З такімі коштамі на публікацыі ў газеце немагчыма правесці нармалёвую паўнавартасную агітацыйную кампанію. Атрымліваецца, што за сродкі на вядзенне агітацыі ты можаш сабе дазволіць альбо друк улётак, альбо публікацыю ў газеце. І ўсё", - кажа Паўлоўскі.

Гомельскі актывіст АГП Уладзімір Шыцікаў атрымаў 10 сутак за ўдзел у пікеце

17.03.2014 Гомельскі актывіст АГП Уладзімір Шыцікаў атрымаў 10 сутак за ўдзел у пікеце

Суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Сяргей Шэўструк прызнаў сябра АГП Уладзіміра Шыцікава вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і пакараў 10 суткамі арышту. Паседжанне суду праходзіла без сведкаў, паколькі нікога, хто жадаў падтрымаць затрыманага, не пусцілі ў памяшканне суда.

17.03.2014 73-гадовага вязня ГУЛАГу пасадзілі на Акрэсціна

Старшыню беларускага "Мемарыяла" Уладзіміра Раманоўскага, які нарадзіўся і правёў 20 гадоў жыцця на Калыме, асудзілі на 10 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства