Навіны на тэму: выбары-2014

Хоцімская раённая камісія назвала, колькі працэнтаў напіша дэмакратычнаму кандыдату

17.03.2014 Хоцімская раённая камісія назвала, колькі працэнтаў напіша дэмакратычнаму кандыдату

Валерый Каранкевіч: "Супрацоўнік КДБ замест таго, каб лавіць шпіёнаў і бандытаў, пачаў праводзіць гутаркі з людзьмі, якія падпісаліся за маё вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты, ціснуць на іх. Атрымліваецца, што мясцовымі выбарамі ў нас займаецца КДБ, а не выбарчыя камісіі. Пра якія “роўныя магчымасці” можа ісці размова?"

Мікалая Уласевіча пазбавілі кандыдацтва ў сельскі савет

17.03.2014 Мікалая Уласевіча пазбавілі кандыдацтва ў сельскі савет

Мікалай Уласевіч, кандыдат у дэпутаты сельскага Савета па Варнянскай выбарчай акрузе №4, адпаведным рашэннем выбарчай камісіі пазбаўлены статусу кандыдата. Фармулёўка пастановы Варнянскай камісіі – за заклік да байкоту выбараў, які змешчаны ва ўлётцы кандыдата.

Для кандыдата Леаніда Дубаносава ўсе месцы занятыя

17.03.2014 Для кандыдата Леаніда Дубаносава ўсе месцы занятыя

Кандыдат у дэпутаты Леанід Дубаносаў планаваў правесці пікеты 15-16 сакавіка ў спецыяльна вызначаных для гэтых мэтаў месцах, пра што ўведаміў Мікашэвіцкі гарвыканкам адпаведнымі заявамі. З гарвыканкаму кандыдат атрымаў адмовы за подпісам старшыні Анатоля Давыдовіча.

Кандыдаты ў Жодзіне не праяўляюць актыўнасць

17.03.2014 Кандыдаты ў Жодзіне не праяўляюць актыўнасць

Па словах незалежнага назіральніка Аляксея Лапіцкага, у горадзе адсутнічаюць агітацыйныя кампаніі, хоць да дня галасавання застаецца меньш за тыдзень.

Інфармацыя пра кандыдата ад Партыі БНФ Іллю Дабратвора наўмысна замоўчваецца?

17.03.2014 Інфармацыя пра кандыдата ад Партыі БНФ Іллю Дабратвора наўмысна замоўчваецца?

На сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска, дзе, згодна з выбарчым заканадаўствам павінны быць змешчаныя звесткі пра кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, чамусці адсутнічаюць біяграфічныя звесткі пра Іллю Дабратвора.

На пікеце ў Менску канфіскавалі ўлёткі “Свабоду палітвязьням!”

17.03.2014 На пікеце ў Менску канфіскавалі ўлёткі “Свабоду палітвязьням!”

У кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавета ад Партыі БНФ Ільлі Дабратвора, які 16 сакавіка праводзіў перадвыбарчы пікет каля Камароўскага рынку ў Менску, канфіскавалі каля 200 перадвыбарчых улётак.

Баранавічы: пікет супраць вайны і за свабоду Мікалая Статкевіча (фота)

16.03.2014 Баранавічы: пікет супраць вайны і за свабоду Мікалая Статкевіча (фота)

Кандыдат у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога савета па гарадской выбарчай акрузе № 15 Рыгор Грык 15 сакавіка ў маладым парку горада правёў адзіночны пікет супраць вайны і за свабоду Мікалая Статкевіча. Прафсаюзны актывіст, адзеўшы турэмнае адзенне, трымаў у руках 2 плакаты “Свабода Мікалаю Статкевічу” і “Не вайне”.

Гомельскага актывіста Уладзіміра Шыцікава змясцілі ў ізалятар за антываенны пікет

15.03.2014 Гомельскага актывіста Уладзіміра Шыцікава змясцілі ў ізалятар за антываенны пікет

15 сакавіка на ажыўленай вуліцы ў Гомелі, каля буйнога гандлёвага дому «Рэчыцкі» актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі зладзілі перадвыбарны пікет. Пасля завяршэння пікету быў затрыманы адзін з ягоных удзельнікаў - гомельскі сябра АГП Уладзімір Шыцікаў. Ён трымаў у руках плакаты з надпісамі: «Пуцінская Расія, ты звар'яцела» і «Бляск рэзідэнцый не ратуе дыктатара».

Горкі: чарговая спроба ціску на альтэрнатыўнага кандыдата ў дэпутаты

15.03.2014 Горкі: чарговая спроба ціску на альтэрнатыўнага кандыдата ў дэпутаты

Па словах Андрэя Бажко, сябры камісіі зрабілі яму вуснае папярэджанне за быццам бы распаўсюд перадвыбарчых улётак без выходных дадзеных. Сам кандыдат у дэпутаты сцвярджае, што такіх улётак не вырабляў і не распаўсюджваў. Больш за тое, ён нават яшчэ не забіраў з друкарні тыя ўлёткі, якія замовіў праз выбарчы рахунак.

Брэст: кандыдату ў дэпутаты адмоўлена ў дадатковым апламбіраванні скрыняў для датэрміновага галасавання

15.03.2014 Брэст: кандыдату ў дэпутаты адмоўлена ў дадатковым апламбіраванні скрыняў для датэрміновага галасавання

Кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарадскога савета Валянціна Мальцава збіралася за кошт сродкаў свайго выбарчага фонду набыць аднаразовыя пячаткі, з дапамогай якіх прапанавала выбарчай камісіі забяспечыць захаванасць скрыняў.

Затрыманых кандыдатаў у дэпутаты адпусцілі – без інфармацыйных улётак

14.03.2014 Затрыманых кандыдатаў у дэпутаты адпусцілі – без інфармацыйных улётак

Затрыманых сёння ў Мінску Іллю Дабратвора і Антося Жылко адпусцілі з Маскоўскага РУУС. Аднак выбарчыя ўлёткі, якія і прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў міліцыі, Дабратвору не аддалі.

У Мінску затрыманыя ўдзельніцы праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (абноўлена)

14.03.2014 У Мінску затрыманыя ўдзельніцы праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (абноўлена)

Ганна Аземша і Паліна Бродзік, затрыманыя за тое, што везлі ў аўтамабілі брашуры для назіральнікаў, каля 21:00 адпушчаныя з РУУС Фрунзенскага раёна.

Лукашэнка заклікаў прыйсці на выбары

14.03.2014 Лукашэнка заклікаў прыйсці на выбары

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда Беларусі.

Ігар Лялькоў: Назіральнікі за выбарамі павінны мабілізавацца і годна выканаць свае абавязкі

14.03.2014 Ігар Лялькоў: Назіральнікі за выбарамі павінны мабілізавацца і годна выканаць свае абавязкі

Улады падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы зраблілі ўсё магчымае, каб максімальна зменшыць колькасць назіральнікаў ад грамадскай кампаніі "Права выбару".

Ганцавіцкі выбаркам вынес папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Ганцавіцкага райсавета Пятру Гузаеўскаму

14.03.2014 Ганцавіцкі выбаркам вынес папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Ганцавіцкага райсавета Пятру Гузаеўскаму

Камісія ўгледзела парушэнне ў тым, што 6 сакавіка Пётр Гузаеўскі апублікаваў у газеце "Ганцавіцкі час" свой перадвыбарчы выступ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства